Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?

Цягам месяца 34mag.net разам з адукацыйнай прасторай Komnata 3/0/2 апытвалі чытачоў, якіх адукацыйных мерапрыемстваў не хапае і што не так з тымі, якія ўжо ёсць. Глядзі вынікі даследавання і дасылай сябрам-івэнтшчыкам.

У апытанцы прынялі ўдзел 215 чалавек, за што мы шчыра дзякуем. Пытанні былі як адкрытыя, так і закрытыя. Паглядзець анкету, а таксама запоўніць, калі ты яшчэ гэтага не зрабіў(-ла), можна тут.

Рэспандэнты – аўдыторыя 34mag.net: мужчыны (48%) і жанчыны (52%) ва ўзросце 18-24 (22,5%) і 25-34 (57%) гадоў. 65% заходзяць на рэсурс з Менска і Менскай вобласці. Катэгорыі інтарэсаў (у парадку змяншэння): media, art&theater, news&politics, music, travel, food, fashion.

Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?
Инфаграфiка: 34 Mag.net

Навошта людзі наведваюць адукацыйныя івэнты?

80% апытаных ходзяць на адукацыйныя івэнты, каб пашырыць кругагляд. Ім цікава натхняцца новым, нават калі інфармацыя не спатрэбіцца ў жыцці. Наступны прыярытэт – засваенне навыкаў з сумежных сфер, так адказала 48% рэспандэнтаў. На трэцім месцы апынулася магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі.

У топе прыярытэтаў, па якіх рэспандэнты вырашаюць, цікавы ім івэнт ці не, – гэта замежныя мовы, развіццё сацыяльных скілоў (камунікацыя, праца ў камандзе) і магчымасць заняцца творчасцю і прыняць удзел у культурным дзвіжы.

Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?
Инфаграфiка: 34 Mag.net

Калі лепей праводзіць мерапрыемства і якой працягласці?

20% апытаных рэдка можна выцягнуць на адукацыйныя івэнты ўвогуле. Каля 33% наведалі хаця б два івэнты за апошнія два месяцы. Яшчэ 20% выбіраюцца на адукацыйны івэнт раз на тыдзень.

Верагодней за ўсё сабраць залу ў будні пасля 19:00 (80%) і у суботу з нядзеляй пасля 14:00 (52% і 44% адпаведна).

Найбольш зручны таймінг – гадзіна-паўтары для самой лекцыі і паўгадзіны на патрындзець (51%). 43% апытаных не плануюць нічога на той жа вечар, калі ідуць на адукацыйнае мерапрыемства.

25% рэспандэнтаў гатовыя аддаць трэнінгу ці майстар-класу ўвесь дзень.

Ці гатовыя людзі плаціць?

Палова нашых рэспандэнтаў гатовая выдаткаваць да 10 рублёў за ўваход на мерапрыемства. Для 20% працэнтаў сума не такая важная: калі тэма і спікер сапраўды зацікавяць, грошы знойдуцца. 6% удзельнікаў(-ніц) апытанкі гатовыя заплаціць болей за 10 рублёў. І 22% зусім не могуць сабе дазволіць выдаткаваць на лекцыю грошы.
Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?
Инфаграфiка: 34 Mag.net

Папярэдняя рэгістрацыя – рабіць ці не?

Кароткі адказ – рабіць. Згодна з апытанкай, 64% рэспандэнтаў лічаць, што браніраваць загадзя – зручна, і чакаюць ад гэтага гарантыі таго, што атрымаецца трапіць на івэнт. Яшчэ 32% апытаных ставяцца да рэгістрацыі нейтральна і запаўняюць форму, хаця насамрэч вызначацца, ці пойдуць яны на мерапрыемства, непасрэдна перад ім.

2,8% апытаных адзначылі, што рэгістрацыю яны ўспрымаюць негатыўна, таму што пасля на пошту валіцца спам.

Чаго не хапае?

Не хапае спікераў са зразумелым досведам і вузканакіраваных лекцый, заснаваных на іх практычным досведзе. Агульную інфу, «як яно робіцца», людзі могуць прачытаць у інтэрнэце, а на лекцыю гатовыя прыйсці па вузкую, практычную або добра сабраную інфармацыю, якую можа даць толькі чалавек, які працуе ў галіне. Гэта адзначылі 42% («спікеры») і 47% («спецыфічнасць інфармацыі») рэспандэнтаў. 45% апытаных гатовыя прыходзіць на цыкл лекцый, бо лічаць, што за гадзіну-паўтары тэму не раскрыеш, а яшчэ 42% адзначылі, што з задавальненнем наведаюць кросфарматныя мерапрыемствы, каб не толькі паслухаць, але і паспрабаваць на практыцы.
Матэрыял паволе 34 mag.net.
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?
Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя? Памятка беларускага івэнтшчыка: якія адукацыйныя івэнты патрэбныя?