Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?

Брэнд і рэклама

Ці мае для моладзі значэнне вядомасць брэнда? Адказы размеркаваліся наступным чынам (у парадку змяншэння):

  1. Брэнд – гэта ўпэўненасць у якасці тавару;
  2. Брэнд уплывае на ўнутранае адчуванне, калi набываеш тавар;
  3. Брэнд – гэта прыкмета статусу;
  4. Брэнд надае значнасць у вачах навакольных (сяброў, знаёмых);
  5. Брэнд – неабходны атрыбут паспяховага чалавека;
  6. Мне ўсё роўна, брэнд не адыгрывае для мяне вялікай ролі.

У розных таварных катэгорыях ёсць свае яркія лідэры. Калі бытавая тэхніка, то большасць аддае перавагу Samsung, мабільны тэлефон – IPhone, спартыўная вопратка – Nike, малочныя прадукты – «Савушкін прадукт», пельмені – «Бабушка Аня», вада і напоі – Coca-Cola з Бонаквай.

Больш нізкая прыхільнасць да брэндаў бачная ў катэгорыях «штодзённае адзенне» (44% не змаглі адказаць) і «касметыка» (46% не змаглі адказаць).

Пра што гэта кажа?

Моладзi падабаецца купляць прадукты з пэўным іміджам, якiя актыўна рэкламуюць і прасоўваць.

Пры гэтым 40% выкарыстоўваюць блакавальнікі рэкламы, каб бачыць менш нецікавай інфармацыі. Блакавальнікі выкарыстоўваюць 48% мужчын і 32% жанчын. Гэта яшчэ адна нагода задумацца, што трэба шукаць новыя падыходы да данясення інфармацыі і размаўляць з аўдыторыяй на адной мове, даючы цікавую і эмацыйную інфармацыю пра брэнд.

Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?
.

Беларуская мова ў рэкламе і стаўленне да беларускіх тавараў

Тавары беларускай вытворчасці, як ні сумна, не вельмi цiкавяць маладое пакаленне. Толькі 11% аддаюць перавагу айчынным таварам, супраць 48%, якія абiраюць імпарт. Прадукцыю мясцовай вытворчасці гатовыя купляць пры ўмове, што знешні выгляд і якасць аналагічныя замежным таварам.

Другі па папулярнасці адказ – «якасная і сучасная рэклама» для беларускіх прадуктаў. Усё даўно стаміліся ад шэрай і банальнай інфармацыі з непрыгожым дызайнам. Так што пара задумацца, што менавіта і як вы кажаце сваёй моладзевай аўдыторыі. Успрымаюць яны вашыя пасланнi як сучасныя, або для іх гэта «сумна і нецікава»?

Да рэкламы на беларускай мове 62% ставяцца нейтральна, 24% – хацелі б, каб такой рэкламы было больш, а 14% – ставяцца адмоўна і хочуць, каб рэкламы на беларускай мове было менш.

Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?
.

Iнтэрнэт

Пранікненне яго ў жыццё моладзі ўжо дасягнула свайго максімуму. Калі ва ўзроставай групе 19-22 гады кожны дзень выкарыстоўваюць інтэрнэт 96% моладзі, то ва ўзросце 15-18 гадоў  гэта практычна 100% (менш за 1% адзначылі, што выкарыстоўваюць інтэрнэт некалькі разоў на тыдзень). Штодня новае пакаленне праводзіць у сетцы мінімум 3-4 гадзіны, і гэтая лічба пастаянна расце, даходзячы да 6 і больш гадзін у дзень. Па сутнасці, яны заўсёды знаходзяцца онлайн.

Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?
.

Радыё і ТБ

Цi знiкне тэлебачанне ў бліжэйшай будучыні? Складана сказаць адназначна, бо думкі моладзі палярныя. 39% не глядзяць тэлебачанне наогул, а 40%  глядзяць рэгулярна, пры гэтым 43% з іх – практычна кожны дзень. Больш за палову «аматараў ТБ» аддаюць перавагу забаўляльнаму кантэнту і любімым называюць канал ТНТ. З радыё сітуацыя крыху iншая – толькі 36% слухаюць радыё хаця б зрэдку, і толькі 11% з іх – кожны дзень.

Сацыяльныя сеткі

Практычна ўвесь час у інтэрнэце моладзь праводзiць ў сацыяльных сетках. 87% маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 22 выкарыстоўваюць «Вконтакте» не менш за два разы на дзень. Крыху менш папулярны Iнстаграм (але доля дзяўчат тут болей), а вось Фэйсбук саступае даволі моцна – толькі траціна моладзі часта сядзіць у гэтай сетцы. Твітэр і Аднакласнікі таксама страчваюць папулярнасць.

Што з гэтага вынікае?

Добры сайт – гэта цудоўна, але калі вы не ў сацыяльных сетках – лічыце, што вас няма.

39% рэгулярна ўдзельнічаюць у акцыях і зніжках. 40% гатовыя ўдзельнічаць, калі ўмовы сапраўды выгадныя і цікавыя ім асабіста. То бок для павелічэння эфектыўнасці стымулюючых мерапрыемстваў трэба рабіць іх больш «асабiстымі» і індывідуальнымі, кропкава накіраванымі, г.зн. трэба дэталёва вывучаць, што для маладога спажыўца з’яўляецца значным, і прапаноўваць менавіта такі бонус.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?
Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове? Даследаванне: Як моладзь ставіцца да беларускіх тавараў і рэкламы на мове?