РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi

БНМС “РАДА” адкрывае конкурс на вакансію камунікацыйнага сакратара ці сакратаркі, іншымі словамі спецыяліст_кі па сувязях з грамадскасцю.

Шукаем:

  • Чалавека, які лёгка і галоўнае хутка піша цудоўныя і змястоўныя тэксты, пасты, артыкулы.
  • Чалавека, які настолькі любіць мову і педантычнасць, што можа ўбачыць самую незаўважную памылку ў тэксце.
  • Чалавека, які захапляецца і ведае што, калі і як посціць у facebook, vk, instagram і іншыя модныя каналы інтарнэту.
  • Чалавека, які можа працаваць звыш нормы і пры гэтым захоўваць спакой і добры настрой))
  • Чалавека, які хварэе моладзевымі праектамі і якому не ўсё роўна!

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Досвед працы ў сферы сувязяў з грамадскасцю не менш за 2 гады.
  • Разуменне і веданне некамерцыйнага сектара з фокусам на моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы.
  • Валоданне беларускай мовай.
  • Не менш за сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.
  • Упэненае валоданне асноўнымі кампутарнымі праграмамі (word, google-датасаванні, exel, графічнымі прыладамі і інш.).
  • Крэатыўнасць, open mind і пазітыў!
  • Магчымасць пачаць працу са студзеня 2018 года.

Абавязкі:

  • Штотыднёвая рассылка для сяброўскіх арганізацый РАДА.
  • Камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі і партнёрамі.
  • Пасты, артыкулы на сайт, у тым ліку ў ангельская версіі, сувязь са СМІ.
  • Асвятленне мерапрыемстваў РАДА (прэс-рэлізы і артыкулы пасля заканчэння).
  • Вядзенне пратаколаў з усіх працоўных сустрэч.
  • Дапамога па патрэбах з лагістыкай.
  • Дапамога з рэгістрацыяй і сустрэчай гасцей на ўсіх мерапрыемствах РАДА.
  • Дапамога са скрынямі, вядзенне сайта.
  • PR і прасоўванне брэнда РАДА сярод партнёраў і стэйкхолдараў.
  • Удзел у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх івентаў РАДА.

Ад нас:

  • Гнуткі графік працы.
  • Цудоўная крэатыўная і маладая каманда.
  • Магчымасць вандровак, звязаных з працай, не толькі па Беларусі але ў замежжа.
  • Цікавыя праекты і 100% магчымасць рэалізаваць нават самую крейзі ідэю.

Дасылайце свае CV з матывацыяй да 15 студзеня на скрыню gensec@rada.fm.

Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.

Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi
РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi РАДА шукае спецыялiста_ку па камунiкацыi