Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі

Адукацыйны летнік RADA-CAMP штогод збірае прадстаўнікоў і прадстаўніц сяброўскіх і партнёрскіх арганізацый БНМС «РАДА», каб перазнаёміцца, падзяліцца ведамі, абмеркаваць актуальныя праблемы і вызначыцца з накірункамі для сумеснай дзейнасці. Адной з асноўных тэм летніка, які праходзіў з 15 па 21 ліпеня 2017 года, стала праца з моладдзю, а вынікам — праекты, накіраваныя на прасоўванне арганізацый і іх камунікацыю з маладымі людзьмі.

Праз паўгода мы звярнуліся да ўдзельнікаў і ўдзельніц RADA-CAMP 2017 з адным пытаннем:

ЯК ПОСПЕХІ?

Задзіночанне беларускіх студэнтаў пра свае медыя, партнёрства з «Жывой Бібліятэкай» і Блукаючы Скетчбук

ЗБС працягвае выпуск газеты «Студэнцкая Думка» (у друкаванай і электроннай версіях), але ўжо з лютага 2018 года плануе пераход у лічбавую прастору.

«У Беларусі ўсё яшчэ няма ні студэнцкіх СМІ, ні студэнцкіх медыя. Мы зоймем гэтую нішу і будзем рабіць беларускія і міжнародныя студэнцкія навіновыя падводкі, аўтарскія аналітычныя матэрыялы, афішы мерапрыемстваў, забаўляльныя лёгкія тэксты, — дзеляцца планамі ў ЗБС. — Газета-самвыдат у друкаваным выглядзе больш не будзе выходзіць, мы будзем існаваць пад назвай «Студэнцкая Думка», але як навіновы студэнцка-моладзевы партал. І, такім чынам, зможам кінуць усе сілы на яго развіццё, а не працаваць на два франты: друкаваная і электронная версія газеты, як было дагэтуль.»

Асобна варта адзначыць поспехі ў супрацы ЗБС з «Жывой Бібліятэкай». Партнёрства падштурхнула на новыя публіцыстычныя матэрыялы (інтэрв’ю з «кнігамі» шукайце ў кастрычніцкім і лістападаўскім нумарах «СД») і ўвасобілася ў супольны праект — Блукаючы Скетчбук. Яго ЗБС і «Жывая Бібліятэка» запусцілі ў пачатку студэнцкага года. У Скетчбуку кожнай і кожнаму прапануецца пакінуць свой адказ на пытанне «Як гэта — быць студэнтам ці студэнткай Беларусам?». Па задуме на запаўненне аднаму чалавеку адводзяцца 3 дні, а па завяршэнні вольных старонак абяцаюць зладзіць прэзентацыю.

Далучыцца да каманды «Студэнцкай думкі», перахапіць Блукаючы Скетчбук, сачыць за іншымі актыўнасцямі ЗБС і «Жывой Бібліятэкі» можна тут:

zbsunion.by — сайт Задзіночання беларускіх студэнтаў,
https://www.facebook.com/zbsunion/ — ЗБС у Facebook,
https://vk.com/zbsunion — ЗБС у ВКонтакте.

humanlibrary.by — сайт «Жывой Бібліятэкі»,
https://www.facebook.com/humanlibraryby — «Жывая Бібліятэка» ў Facebook,
https://vk.com/humanlibraryby — «Жывая Бібліятэка» ў ВКонтакте.

«Гісторыка» запусціла сайт і пайшла ў народ!

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» абнавіла і перазапусціла сайт — historica.by. «Цяпер ён дае поўнае ўяўленне пра накірункі і магчымасці дзейнасці арганізацыі, дзеліцца кантактнымі дадзенымі і іншай неабходнай патэнцыйным партнёрам і валанцёрам інфармацыяй,» — каментуюць у МГА «Гісторыка».

Дзякуючы актыўнасці ў онлайне і офлайне («Гісторыка» збірае пасяджэнні «Клуба гісторыі Мінска», ладзіць майстар-класы, прэзентацыі і Маладзёжныя шоу-румы) арганізацыя наладзіла партнёрскія сувязі з грамадскай кампаніяй «Генплан — для минчан», прадстаўніцтвам аб’яднання «Deutscher Verbraucher Verein e.V.», актывістамі і актывісткамі ў рэгіёнах (у Карэліцкім і Шчучынскім раёнах, з Лынтупскім культурніцкім цэнтрам «Культыватар») і ўніверсітэтах (БНТУ і БДУ).

Захапляешся гісторыяй і рэканструкцыяй? Любіш падарожнічаць і валанцёрыць? То бяжы на абноўлены сайт, сачы за сац.сеткамі і ўключайся ў праекты!

historica.by — сайт МГА «Гісторыка»,
https://www.facebook.com/myhistorica/ — МГА «Гісторыка» ў Facebook,
https://vk.com/historica — МГА «Гісторыка» ў ВКонтакте.

Vitebsk4Me стварае мапу для студэнтаў і студэнтак

Мапа «Віцебск для студэнтаў» — не толькі пра тое, дзе паесці і куды схадзіць. Дзякуючы гэтаму праекту віцебскія студэнты і студэнткі даведаюцца пра карысныя аб’екты, сэрвісы і паслугі, незалежныя ініцыятывы і важныя гарадскія праекты. У той жа час віцебскія арганізацыі атрымліваюць магчымасць распавесці пра сябе і прыцягнуць актыўную моладзь у свае шэрагі.

Распаўсюджваецца мапа валанцёрамі і валанцёркамі Vitebsk4Me. Дзе? На ўсе пытанні табе адкажуць тут:

https://www.facebook.com/vitebsk4me/ — Vitebsk4Me ў Facebook,
https://vk.com/vitebsk4me — Vitebsk4Me ў ВКонтакте,
vitebsk4.me — сайт Vitebsk4Me.

БМНС «РАДА» працягвае з захапленнем і цікавасцю сачыць за развіццём праектаў, што зарадзіліся падчас RADA-CAMP 2017.

Вашы поспехі — гэта нашы поспехі і натхненне, шаноўныя сябры і сяброўкі!

English version

Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі
RADA-CAMP 2017
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі
Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі Hey, how’s it going? Арганізацыі-ўдзельніцы RADA-CAMP 2017 распавядаюць пра свае поспехі