Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі

Прадстаўніцтва абяднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” падаўжае прыём заявак на конкурс бізнес-праектаў для прадстаўнікоў і прадстаўніц Віцебска і Гомеля (прыватных асоб або каманд) у рамках праграмы «Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі»!

З мэтай садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва ў пілотных гарадах праграмы, Віцебску і Гомелі, у межах конкурсу атрымаюць падтрымку бізнес-праекты сферы крэатыўнай эканомікі — у тым ліку, у сферы рэкламы, архітэктуры, рамёстваў, дызайну, інтэрактыўных забаўляльных праграм, выканаўчых мастацтваў, інфармацыйных тэхналогій, мас-медыя і інш.

Заяўкі прымаюцца ад фізічных асоб і груп фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць або якія з’яўляюцца сябрамі і сяброўкамі арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі пілотных гарадоў праграмы — Віцебска і Гомеля.

Усяго будуць падтрыманыя 4 бізнес-праекты (па 2 у кожным пілотным горадзе — Віцебску і Гомелі). Агульны аб’ём фінансавых сродкаў конкурса складае 5200 еўра (уключна падаткі).

Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі

Важныя даты:

1 этап (да 25 лютага 2018 года) уключае ў сябе падачу заявак у Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 1). Для адабраных удзельнікаў будзе арганізавана кансультацыя па падрыхтоўцы поўнай версіі заяўкі на 2 этап конкурса.

2 этап (да 30 сакавіка 2018 года) уключае ў сябе падачу поўнай версіі заяўкі ў Адборачны камітэт Конкурса па зацверджанай форме (Дадатак 2).

3 этап (да 15 красавіка 2018 года) уключае рашэнне Адборачнага камітэта і абвяшчэнне пераможцаў.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы і парадак удзелу ў конкурсе шукайце тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі Запусці свой бізнес у сферы крэатыўнай эканомікі