Дарожная карта працаўладкавання: як прайсці шлях паспяхова? Даведайся на семінары!
Кожнаму з нас хоць бы раз у жыцці прыйдзецца напісаць рэзюмэ або прайсці сумоўе. Быць можа, вы ўжо гэта рабілі. І які вынік?
Будзь гэта паступленне на працу альбо крутая замежная стажыроўка, прынцыпы падачы інфармацыі пра сябе застаюцца нязменныя. Прапануем прайсці прафесійную падрыхтоўку і мець загадзя ў кішэні цудоўныя рэзюмэ і навыкі самапрэзентацыі.
У ходзе семінара «Дарожная карта працаўладкавання: шлях да поспеху» будуць закрануты наступныя тэмы:
– Метады адбору персаналу — колькі колаў пекла трэба прайсці.
– Тыповыя памылкі пры напісанні рэзюмэ (іх аналіз, прыклады з практыкі) і як іх пазбегнуць.
– Гутарка — выдыхнуць або напружыцца? Што ацэньваюць HR. 4 абавязковыя параметры для любой вакансіі.
– Хлусіць ці не хлусіць? Аналіз і паказчыкі хлусні, як хлусяць кандыдаты з практыкі.
– Дылетант або профі — хто перад табой? Спосабы вызначэння «дрэнных (некампетэнтных)» рэкруцёраў і спосабы іх нейтралізацыі
І памятайце: сумоўе, як продаж або складаныя перамовы — прадаем сябе і гандлюемся. Як гэта зрабіць? Даведаецеся 19 лютага па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, к.302 (Komnata 3/0/2). Пачатак у 19:00.
Арганізатар мерапрыемства — Youth Labour Rights.
Спікерка — экспертка ў бізнес-кансультаванні і кіраванні персаналам Ірына Лямпэ. Практычны досвед працы топ-менеджаркай у буйных беларускіх кампаніях (СТАА «МТС», ТАА «Табак-інвест», ВК «Сокал» (гатэль «Марыёт»), і інш.
Уваход вольны, удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/hgrG3B.
* Youth Labour Rights зарэгістраваная як Установа “Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі “ЮларКонсалт”.