Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра!

24 лютага запрашаем у музей З.І. Азгура на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”, якая адбудзецца ў супрацы з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

“Шчырыя размовы” — праект, створаны для таго, каб усе зацікаўленыя маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы — скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. У межах праекта вы атрымліваеце магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні. “Шчырыя размовы” — гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі.

Наведвальнікі і наведвальніцы прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў і наведвальніц ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам 3-х Герояў, а таксама агледзець экспазіцыю музея (можна прыйсці загадзя).

Набыць квіток можна ў касе музея і анлайн.
Кошт квітка — 6 р.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Гэта зробіць хуткай вашу рэгістрацыю на месцы, а таксама дапаможа быць у курсе апошніх навінаў і зменаў.

Далучайся таксама да падзеі ў Вконтакте і Фэйсбуку.

Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра!
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра! Паразмаўляем пра мастацтва? Толькі шчыра!