Даведайся больш пра грамадзянскасць моладзі на семінары ў Страсбургу

Даведайся больш пра грамадзянскасць моладзі на семінары ў Страсбургу

У рамках семінара, які арганізаваны ў партнёрстве Еўрапейскай Камісіі і Савета Еўропы, моладзь атрымае магчымасць даследаваць канцэпцыі, падыходы і праграмы, звязаныя з адукацыяй у сферы грамадзянскасці, а таксама значэнне моладзевай працы, ролю Еўропы і еўрапейскага грамадзянства.

Семінар прапануе прастору для абмену навінамі, ініцыятывамі, праблемамі, ідэямі, падыходамі і зместам таго, як адукацыя маладых людзей у сферы грамадзянскасці можа быць узмоцнена, асабліва ў яе еўрапейскім вымярэнні.

У семінары прымуць удзел 30 прадстаўнікоў і прадстаўніц устаноў, фондаў і арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у сферы грамадзянскасці (у моладзевай сферы або больш шырока ў галіне грамадзянскага актывізму).

ДАТА І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
Семінар будзе праходзіць 3 і 4 мая ў Страсбургу, Францыя, у Еўрапейскім моладзевым цэнтры Савета Еўропы.

ТРАНСПАРТ, ХАРЧАВАННЕ І ПРАЖЫВАННЕ
Харчаванне і пражыванне будуць забяспечаныя для абраных удзельнікаў і ўдзельніц. Транспартныя выдаткі будуць пакрытыя моладзевым партнёрствам пасля семінару ў адпаведнасці з правіламі Савета Еўропы.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Усе зацікаўленыя асобы павінны падаць заяўку анлайн тут.
Дэдлайн: 27 лютага 2018 года

Калі ў вас засталіся пытанні, калі ласка, звяжыцеся з [email protected]

Больш інфармацыі пра семінар можна прачытаць тут.