Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018

18 лютага 2018 года ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Улічваючы вялікую ўвагу да гэтай падзеі з боку розных суб’ектаў, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Алесь Крот вырашыў зрабіць для нашага сайта невялікую справаздачу з гэтай нагоды.

Я не буду выказвацца наконт таго, наколькі гэтыя выбары былі дэмакратычнымі або справядлівымі, бо для гэтага ёсць асобныя беларускія і міжнародныя арганізацыі, якія непасрэдна гэтым займаюцца. Але пры гэтым я хацеў бы коратка прааналізаваць гэтую электаральную кампанію з пункту гледжання ўдзелу моладзі ў якасці дэпутатаў. Дзякуючы таму, што на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) ёсць дакументы з асноўнымі вынікамі выбараў і асобны пункт, які паказвае колькасць кандыдатаў да 30 год, зрабіць гэта будзе не так складана.

Хто мог стаць дэпутатам?

Згодна з Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў могуць быць абраны грамадзяніне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.

Пры гэтым кандыдатам неабавязкова балатавацца на тэрыторыі таго Савета дэпутатаў, на якім яны пражываюць:

  • кандыдатамі ў дэпутаты могуць быць вылучаны грамадзяне, якія пражываюць ці працуюць на тэрыторыі адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў;
  • якія працуюць у арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі іншага мясцовага Савета дэпутатаў, але звязаных з задавальненнем патрэбаў насельніцтва і сацыяльным развіццём тэрыторыі дадзенага мясцовага Савета дэпутатаў.

Яшчэ цікавае адрозненне мясцовых выбараў ад усіх астатніх, гэта магчымасць удзелу ў іх грамадзянаў Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай дзяржавы, у адпаведнасці з міжнароднай дамовай Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Асноўныя лічбы

У выніку на дзень галасавання было зарэгістравана 22 031 кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дваццаць восьмага склікання. Менавіта па гэтай колькасці кандыдатур адбывалася галасаванне ў асноўны дзень выбараў — 18-га лютага. Пры гэтым сярод кандыдатаў у дэпутаты было толькі 1 150 грамадзян ва ўзросце да 30 год, што склала 5,22% ад агульнай колькасці кандыдатаў у дэпутаты.

Гэта вельмі невялікая колькасць, улічваючы тое, што моладзь з’яўляецца даволі вялікай часткай грамадства і складае чацвертую частку ад усяго насельніцтва Беларусі. Таму лічба ў 5% маладых кандыдатаў у дэпутаты вельмі малая, нават для паказальнікаў парламенцкіх выбараў.

У выніку галасавання было абрана ўсяго 18 110 дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па ўсёй Беларусі, у тым ліку 720 грамадзян ва ўзросце да 30 год, што склала 3,98% ад агульнай колькасці абраных дэпутатаў. Такім чынам амаль ⅔ кандыдатаў да 30 год была абрана, што з’яўляецца дастаткова высокім паказальнікам. Пры гэтым найбольш маладых кандыдатаў прайшло ў сельскія Саветы дэпутатаў — 583 чалавека або 4,41% ад агульнай колькасці дэпутатаў у гэтыя саветы.

Самы “малады” і самы “сталы” рэгіён (па колькасці абраных кандыдатаў)

Яшчэ будзе цікава заўважыць, якім чынам паказальнік “дэпутаты да 30 год” адлюстраваўся па геаграфічнаму прынцыпу:

  • Гомельская — самая “маладая” вобласць, у якой абрана цэлых 174 “маладых” дэпутата (або 4,86% ад агульнай колькасці абраных у гэтым рэгіёне).
  • Гарадзенская — самая “сталая” вобласць. У гэтым рэгіёне толькі 67 чалавек сталі дэпутатамі, якім меней за 30 год (або 2,80% ад агульнай колькасці абраных у гэтым рэгіёне).

У выніку я адзначыў для сябе некалькі пунктаў, з якімі хацеў бы падзяліцца замест высноў:

  1. агульная актыўнасць кандыдатаў у Саветы мясцовых дэпутатаў застаецца па ранейшаму нізкай, што можна звязаць з малой цікавасцю да выбараў і адсутнасцю матывацыі ў моладзі да ўдзелу ў іх;
  2. вялікая колькасць абраных кандыдатаў адносіцца да сельскіх Саветаў, што найхутчэй звязана з меншай канкурэнтнасцю, у параўнанні з гарадскімі;
  3. большасць маладых людзей балатуецца не ў абласныя або раённыя, а ў сельскія Саветы дэпутатаў, таму што не маюць дастаткова рэсурсаў, досведу і кампетэнцый у палітычнай барацьбе, адсутнасць якіх не дазваляе ў поўнай меры канкураваць з кандыдатамі больш сталага ўзросту на высокім узроўні.
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018
Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018 Моладзь у мясцовых выбарах дэпутатаў 2018