Згуляем у сацыяльную гульню?

Відавочна, вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследаванні. Пра гэта здымаюць фільмы, распавядаюць журналісты ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта — быць часткай такога экперымаента, часткай такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці Іншага, прайсці яго ці яе шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс.

Захапляе, праўда?

Прымерыць на сябе чужую скуру можна будзе 18 сакавіка ў межах сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. Для таго, каб прыняць удзел у гульне, як і на Жывой Бібліятэцы, вам асабліва нічога не патрэбна — акром жадання зруйнаваць стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы Іншага.

Afisha_game_2

Для таго, каб патрапіць на гульню, неабходна зарэгістравацца да 23:59 16 сакавіка. Колькасць месцаў абмежаваная. 17 сакавіка вы атрымаеце запрашэнне на гульню. Удзел бясплатны.

Гульня адбудзецца ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.

Запрашаем вас у Сталоўку XYZ (вул. Фабрыцыуса 4) 18 сакавіка а 14:00. Працягласць гульні — 3 гадзіны, мы рыхтуем для вас каву, гарбату і печыва.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню?
Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню? Згуляем у сацыяльную гульню?