Галасуй за праекты конкурса Social Weekend!

Сацыяльныя праекты Адзінаццатага конкурса Social Weekend працягваюць збіраць народныя галасы. Да 16.00 16 сакавіка на сайце Конкурса можна азнаёміцца з усімі ідэямі і прагаласаваць (даслаць SMS з нумарам праекта на 7755) за самыя, на вашую думку, вартыя. Распавядзем пра некаторыя з іх і мы.

WATCH DOCS BELARUS

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS BELARUS не толькі паказвае стужкі, але (і перадусім) стварае прастору для абмеркавання найбольш актуальных праблем у галіне правоў чалавека. У Беларусі Фестываль прайшоў ужо тройчы намаганнямі аднадумцаў-арганізатараў і дзясяткаў валанцёраў.

Нумар праекта ў конкурсе: 2072

01

ДЕТИ! В ПАРК!

Грамадскае аб’яднанне «Геном», якое працуе з дзецьмі і дарослымі з рэдкімі нейрамускульнымі захворваннямі, высунуў ідэю стварэння аўтапарка і сістэмы пракату спецыяльных ровараў і скутараў, якімі людзі з інваліднасцю змогуць кіраваць самастойна. А адпаведна катацца ў парку разам са сваякамі і сябрамі без сегрэгацыі і сепарацыі.

Нумар праекта ў конкурсе SW: 2096

02

ПО ДЕЛУ

У межах пректа ўжо адбываюцца бясплатныя сустрэчы, на якіх цікавыя людзі распавядаюць пра свае прафесіі. У планах каардынатараў і каардынатарак стварэнне нефармальнай інфармацыйнай онлайн і офлайн платформы па пытаннях выбару прафесіі і, такім чынам, вырашыць праблему адсутнасці якаснай сістэмы прафесійнай арыентацыі ў сферы беларускай фармальнай адукацыі.

Нумар праекта ў конкурсе SW: 2102

16730497_329011424166709_862984360900040818_n

БУДУЕМ УТУЛЬНУЮ РАДЗІМУ

Каманда праекта прапануе праводзіць у гарадах і мястэчках Беларусі валанцёрскія летнікі і, такім чынам, развіваць мясцовыя супольнасці і падтрымліваць ініцыятыўных і актыўных жыхароў рэгіёнаў. Падчас такога летніка ў горад будуць з’язджацца 25 валанцёраў з Беларусі і 5 з-за мяжы.

Нумар праекта ў конкурсе SW: 2104

kT0LV9vu7Ys

РАЗНЫЕ ОТВЕТЫ

Аўтары і аўтаркі прапануюць асветніцкі праект у галіне тэорыі сэксуальнасці, біялагічнага полу і гендару. Сустрэчы і майстар-класы, накіраваныя на барацьбу з неталерантнасцю грамадства да ЛГБТК+ і да любых праяў такога тыпу сэксуальнасці, будуць праходзіць па ўсёй краіне.

Нумар праекта ў конкурсе SW: 2157

9nsfOO82Q5A

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend!
Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend! Галасуй за праекты конкурса Social Weekend!