Бярэцеся за даследаванне? Спыніцеся! Магчыма, яго за вас ужо хтосьці зрабіў!
Запрашаем вас 21 траўня на адкрытую дыскусію «Нябачныя дадзеныя пра моладзь», якую ладзіць Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і Baltic Internet Policy Initiative.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх і міжнародных арганізацый (OEEC, BIPI, YMCA, YWCA) прэзентуюць моладзевыя зрэзы сваіх даследаванняў і падзеляцца найбольш удалымі прыёмамі выкарыстання экспертных дадзеных.
Акрамя гэтага ў вас ёсць выдатны шанец даведацца:
– дзе шукаць дадзеныя, якіх не хапае менавіта вам,
– якім чынам здабытую інфармацыю інтэрпрэтаваць,
– як замест «даследавання дзеля даследавання» атрымаць дадзеныя, на якіх сапраўды можна грунтаваць праектную заяўку, працу сваёй аргаізацыі або ініцыятывы.
Чакаем вас 21 траўня ў 18.00 у бізнес-клубе IМАГУРУ па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 (І паверх, безбар’ерны доступ).
Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца.
Больш падрабязную інфармацыю пра фармат сустрэчы, спікераў і спікерак шукайце неўзабаве ў суполцы падзеі ў Facebook.