Нябачныя дадзеныя пра моладзь: прэзентацыі даследаванняў

Нябачныя дадзеныя пра моладзь: прэзентацыі даследаванняў

21 траўня адбылася адкрытая дыскусія «Нябачныя дадзеныя пра моладзь», якую зладзілі Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і Baltic Internet Policy Initiative.

Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх і міжнародных арганізацый (OEEC, BIPI, YMCA, YWCA) прэзентавалі моладзевыя зрэзы сваіх даследаванняў і падзяліліся найбольш удалымі прыёмамі выкарыстання экспертных дадзеных. Прапануем вам азнаёміцца з лічбамі.

Паглядзець фотасправаздачу з дыкусіі можна ў суполцы «РАДА» ў Facebook.