Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні

26 – 27 траўня пад Мінскам адбыўся справаздачна–выбарчы Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА». Лакацыя, надвор’е, прыязны ад пачатку настрой удзельнікаў і ўдзельніц зрабілі сустрэчу напраўду сяброўскай і абумовілі адпаведны дрэскод — «slippers / socks».

08

Праграма Схода прадугледжвала дыскусійна–адукацыйны блок, падчас якога ўдзельнікі і ўдзельніцы вызначыліся з чаканнямі: якія маюць сяброўскія арганізацыі да «РАДА» і, наадварот, «РАДА» да сяброўскіх арганізацый.

010

Акрамя гэтага прадстаўнікі і прадстаўніцы сяброўскіх арганізацый «РАДА» зрабілі велізарную працу па абмеркаванні і прыняцці Стратэгічнага дакумента, кіравацца якім БНМС «РАДА» будзе наступныя пяць год, прыняў важныя рашэнні па спрашчэнні механізму ўступлення ў «РАДА». Усе абнаўленні патрабуюць асобнага расповеду і падрабязнага тлумачэння, якое «РАДА» рыхтуе і прадставіць неўзабаве.

01

02

Важнай часткай кожнага Схода з’яўляюцца справаздачы выбарных і выканаўчых органаў «РАДА» і абнаўленне складу Савета. Сёлетні Сход мусіў абраць і Старшыню БНМС «РАДА». На месца Алеся Крата, чые паўнамоцтвы на пасадзе Старшыні скончыліся, быў абраны Зміцер Герыловіч — сябра Савета БНМС «РАДА», прадстаўніка ГА «Экадом».

04

Як у любой дэмакратычнай арганізацыі, у «РАДА» наступіў момант, калі павінна адбыцца змена кіраўніцтва новымі зматываванымі чальцамі Савета, — адзначае Алесь Крот. — Новаму складу Савета я хачу пажадаць працяглай матывацыі і эфектыўнай камунікацыі паміж сабой, каб вырашаць пастаянныя праблемныя пытанні, быць канкрэтнымі і стойкімі ў сваіх рашэннях, а таксама не баяцца спрабаваць выкарыстоўваць новыя падыходы ў дзейнасці «РАДА».

011Зміцер Герыловіч і Алесь Крот (фота: Мікалай Кванталіяні)

У абноўлены Савет былі абраныя Уладзімер Булаўскі (Сацыяльна–культурная ўстанова «Віцебск для мяне»), Сяргей Дубіна (Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў) і Алясандр Клімашын (МПГ «Студэнцкая Рада»). Новай сяброўкай Кантрольна–рэвізійнай камісіі стала Наталля Матвійчук (Культурна–асветніцкая установа «Брэсцкі Аазіс»).

photo_2018-05-29_13-45-37

Працягваюць сваю працу ў складзе Савета Станіслава Гусакова (РМГА «Нэкст Стоп – Нью Лайф») і Ганна Івашкевіч («Грамадзянскі Форум»).

06

Дзякуючы знаёмству з кандыдатамі, якое прайшло ў фармаце ток–шоў, Сход адзначыў тыя накірункі дзейнасці «РАДА», развіццю якіх новыя сябры Савета абяцаюць спрыяць: больш актыўная камунікацыя і ўключэнне рэгіянальных арганізацый, ініцыятыў, актывітаў і актывістак у павестку «РАДА», аналітчыная і даследчыцкая дзейнасць.

Таму застаемся на хвалях rada.fm, распачынаем новае, працягваем распачатае, строім планы на пашырэнне і ўзмацненне — рушым далей!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні
Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні Агульны сход «РАДА» – 2018: вынікі, планы і абнаўленні