Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму

РМГА «Next Stop — New Life» запрашае ў Школу анлайн-актывізму!

Гэта школа для тых, хто хоча нешта змяніць у сваім горадзе: адрэстаўрыраваць парк, адкрыць інклюзіўную школу ці проста паставіць ліхтар у цёмным двары. Для ўсіх, у каго вочы гараць ідэямі, але пакуль не ведаюць, як іх ажыццявіць.

Заняткі будуць праходзіць у Мінску (5-6 снежня 2018г.), Воршы (22-23 снежня 2018г), Маладзечна (12-13 студзеня 2019г.) і Баранавічах (16-17 лютага 2019г.).

Цягам двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:

  • як апісаць і структураваць сваю праблему
  • як размаўляць з чыноўнікамі і бізнесам, каб вас пачулі
  • як сабраць каманду і сродкі для рэалізацыі праектаў
  • як прасоўваць праекты на інтэрнэт-пляцоўках

Удзел у мерапрыемствах Школы ​бясплатны​. Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў і ўдзельніц, пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд (па ўзгадненні).

Падаць заяўку​ на ўдзел можна па ​спасылцы​ ​https://goo.gl/BiFVXv ​ да ​23 лістапада 23:59.

Падрабязнасці шукайце тут: http://nsnl.by/ShkolaOnlineAktivizma.htm

Школа анлайн-актывізму — некамерцыйная ініцыятыва, накіраваная на развіццё анлайн-актывізму ў рэгіёнах Беларусі ў супрацоўніцтве Next Stop — New Life​, #МотолькоПомоги і незалежных экспертаў і экспертак па правядзенні адвокасі-кампаній і працы з анлайн-прыладамі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму
Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму Пачынаецца набор у Школу анлайн-актывізму