Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы

31 студзеня – 3 лютага 2019 года ў Азербайджане адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы.

Удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра:

  • асновы моладзевай палітыкі (мэты, дзеючыя асобы, нацыянальны і міжнародны ўзроўні);
  • ключавыя элементы моладзевай палітыкі (інклюзіўнасць, праца з моладдзю);
  • асноўныя крокі па распрацоўцы, ажыццяўленню і рэалізацыі моладзевай палітыкі і яе ацэнкі;
  • матывацыя і інфармацыя аб розных спосабах удзелу ў моладзевай палітыцы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 снежня 2018.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • 18-29 гадоў;
  • моладзевыя актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый і ўрадавых устаноў.

Кандыдатам і кандыдаткам неабходна даслаць матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі) і рэзюмэ (з фатаграфіяй) на youth.conference.baku.19@gmail.com

Фармат дакументаў – pdf, дакументы прымаюцца на англійскай мове. У матывацыйным лісце неабходна ўказаць чаму вы жадаеце прыняць удзел у дадзенай канферэнцыі і распавесці пра свой досвед працы з моладдзю і які ўклад вы можаце зрабіць у канферэнцыі. Кандыдатам ці кандыдаткам неабходна падрыхтаваць кароткую прэзентацыю аб моладзевай палітыцы сваёй краіны.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў і ўдзельніц пражываннем, аплачваюць транспартныя выдаткі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная моладзевай палітыцы