Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS

IMG_2606

21 снежня 2018 г. адбылася цырымонія ўручэння нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS.

Прэмія была заснаваная Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” і ўручаецца маладым актывістам і актывісткам, ініцыятывам і праектам.

Сёлета прэмія ўручалася па 11 намінацыях:

  • «Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект»
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва»
  • «Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект»
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва» ⠀
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання беларускай культуры і гістарычнай спадчыны»⠀
  • «Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект» ⠀
  • «Моладзевы медыйны праект» ⠀
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы гендара» ⠀
  • «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека»⠀
  • «Прыз глядацкіх сімпатый»
  • «Вечны рухавік у моладзевым сектары»

У намінацыі «Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект» перамог праект “Zero waste карта”. 

IMG_2124

Гэта карта, на якой вы знойдзеце месцы, дзе можна купіць шматразовыя альтэрнатывы аднаразовым рэчам і іншыя тавары, якія дапамагаюць скараціць колькасць адходаў. Карта ствараецца экалагічнай супольнасцю горада. Вы можаце дадаць свае кропкі на карту!

Узнагароду ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва» атрымала студэнцкая сістэма зніжак UNI.

IMG_2183

Студэнты атрымліваюць зніжкі ад партнёраў праекта UNI і эканомяць дзясяткі і сотні тысяч рублёў, якія яны змогуць выдаткаваць на нешта больш важнае.

У намінацыі «Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект» пераможцам абвешчаны віцебскі фестываль Kartonka. Гэта летні фестываль з адукацыйнымі і мастацкімі спотамі, маркетам, кіно, фуд-кортам і майстар-класамі.

IMG_2213

У намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва» ўзнагароду атрымала выстава Сяргея Шабохіна «18 / практики подчинения».

Выстава – аўтарскі музей аб’ектаў страху, якая складаецца з 18 частак. Мастак стварыў часовую прастору для актыўнага падарожжа па персанальных бар’ерах гледача і механізмах улады. Аўтар выступае не ў ролі настаўніка, а правадыра, які прапануе “чуць і думаць” праект праз прызму асабістых гісторый і дзяржаўных міфаў.

Лепшымі ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання беларускай культуры і гістарычнай спадчыны» сталі «Беларускамоўныя» – гэта штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядаюць не толькі артысты, музыкі, паэты, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі. Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы. Пачуйце унікальныя гісторыі, звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску!

IMG_2284

Лаўрэатам намінацыі «Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект» стаў праект Школа гарадскіх змен Zmena. Zmena – гэта бясплатныя ўрокі, блог і медыятэка для тых, хто хоча зрабіць свой горад лепш.

Прэмію ў намінацыі «Моладзевы медыйны праект» атрымаў праект Girls Power By.

IMG_2360

Girls Power BY – гэта гісторыі легендарных жанчын нашай краіны ў жанры фікшн-інтэрв’ю. Гэта не ўрок гісторыі Беларусі, гэта ўрок аб тым, як у любую эпоху і ў любых умовах можна захаваць сваю ўнікальную сілу і прымусіць наступныя эпохі ўспамінаць пра цябе. Гэта гісторыі сілы дзяўчат.

Лепшыя ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы гендара» – ініцыятыва “Маршируй, детка!”.

IMG_2435

Гэта ініцыятыўная група неабыякавых беларусак і беларусаў, якая самаарганізавалася ў той дзень, калі канцэпцыя закона Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту была раскрытыкаваная ўладамі.

Узнагароду ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека» атрымала каманда Youth Labour Rights.

IMG_2469

Каманда YLR займаецца юрыдычным кансультаваннем па пытаннях размеркавання і працоўных адносін праз гарачую лінію і афлайн мерапрыемствы, маніторынгам парушэнняў пры правядзенні размеркавання ў навучальных установах Беларусі, прасоўваннем змяненняў і рэкамендацый у заканадаўства аб працы і аб адукацыі.

«Прыз глядацкіх сімпатый» атрымаў праект «Вуліца стрыт-фуда» з Маладзечна. Супольнасць актыўных гараджан арганізавалася і падрыхтавала свята за некалькі тыдняў! У выніку атрымалася месца, куды цягне прыйсці мясцовых жыхароў і фішка, якую хочацца паказаць гасцям горада.

У намінацыі «Вечны рухавік у моладзевым сектары» ўзнагароду атрымала праваабаронца і юрыстка Наста Лойка!

IMG_2533

Яшчэ больш фота шукайце ТУТ.

Фота: Кацярына Ігнашэвіч

Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS
Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS Вынікі нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS