Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА”

photo_2018-11-23_13-56-50Ганна Дапшэвічутэ

Бэкграўнд

Паводле адукацыі я спецыялістка па камунікацыях. Вучылася на філасофскім факультэце БДУ. Гэта былі вясёлыя часы. Не ведаю, дзе б яшчэ можна было вучыцца з такім кайфам ад працэсу і людзей, якія навокал. Натуральна, былі занудныя курсы: сацыяльна-эканамічная статыстыка ці тэарэтычная сацыялогія, але вялікага надвор’я яны не рабілі.

Яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце я пачала працаваць у грамадскім сектары. Пяць гадоў правяла ў экалагічнай сферы. Канешне, гэта наклала адбітак на ўсё, чым займалася далей. Напрыклад, калі працавала ў Культурным цэнтры “Корпус”, то калегі і каляжанкі жартаўліва называлі мяне эколагам на прадпрыемстве. Мне заўсёды падабалася арганізоўваць мерапрыемствы. Але гэта ніколі не быў action for action. Мне хацелася, каб людзі, якія прыходзяць на імпрэзы, станавiлiся часткай нейкай глабальнай справы ці, прынамсі, даведаліся што-небудзь новае. Але калі мяне просяць назваць сваё самае паспяховае мерапрыемства цi справу, то я, звычайна, ухіляюся ад адказу, бо занадта самакрытычная: лепшае яшчэ будзе наперадзе!

Чаму “РАДА”?

Як толькі я ўбачыла абвестку пра тое, што “РАДА” шукае нов_ую генеральн_ую сакратар_ку, то адразу занесла яе ў сваё “выбранае”. Час ад часу вярталася да яе і думала: можа ўсё ж даслаць сваё CV? У выніку зрабіла гэта незадоўга да дэдлайну. Чаму разважала? Я ніколі не працавала ў моладзевым сектары, але перспектыва зрабіць нешта ў гэтым накірунку падалася мне цікавай і амбітнай. “РАДА” мае вялікую гісторыю, я добра ведаю людзей, якія працавалі тут у розныя часы. Таму ўпэўненая, што наш агульны досвед, памножаны на маю ўпартасць, дадуць вялікі плён.

Што чакае “РАДА”?

Цяпер асноўны мой час займае аналіз бягучых спраў “РАДА”. І з кожным днём працаваць становіцца ўсё цікавей!
Нашыя сяброўскія арганізацыі вельмі моцныя і адна з задач – знайсці для іх цікавыя прапановы, якія яны потым скіруюць да моладзі ў выглядзе канкрэтных праектаў.

Прыгадваю, як у самым пачатку маёй маладосці мне не хапала месца, куды б я магла прыйсці і сказаць: вось я, вось мае ідэі, што мне рабіць з імі далей? Мне здаецца, “РАДА” можа быць гэткім стартавым пунктам, у якім моладзь атрымае інфармацыю пра тое, у якія канкрэтныя арганізацыі варта звярнуцца, каб атрымаць магчымасць рэалізаваць свае задумы. Гэта тое, што мне было б цiкава рабiць у моладзевым сектары ў шырокiм сэнсе.

Акрамя таго, важнай задачай застаецца ўзмацненне голасу “РАДА” на міжнародным узроўні. “РАДА” заўжды была і застаецца актыўным гульцом у пытаннях, якія тычацца моладзевага сектара. Асабіста ў мяне гэта выклікае вялікую павагу і захапленне. Вельмі малая колькасць беларускіх арганізацый можа шчыра сказаць пра сябе такое.

Спадзяюся, усiм нам хопiць сiл, i мы не будзем забываць адпачываць!

photo_2018-11-23_13-53-38Ганна Дапшэвічутэ
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА”
Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА” Ганна Дапшэвічутэ – новая Генеральная сакратарка БНМС “РАДА”