We Can Week – майстэрня аб эфектыўных кампаніях

We Can Week – майстэрня аб эфектыўных кампаніях

У праграме – абмен вопытам правядзення грамадскіх кампаній, лекцыі экспертаў і экспертак з розных краін, дыскусіі і праца ў групах над праектамі новых кампаній. 

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы майстэрні зробяць прэзентацыі аб сваім вопыце правядзення грамадзянскіх кампаній ва ўмовах фінансавых, палітычных, сацыяльных і культурных абмежаванняў. Майстэрня прысвечана кампаніям самага рознага тыпу:

  • анлайнавым “вулічным” і змешаным; лакальным, міжрэгіянальным і міжнародным; адвакацыйным, асветніцкім і фандрайзінгавым.

Яны могуць закранаць розныя тэмы: карупцыя, сацыяльныя і эканамічныя правы, абарона навакольнага асяроддзя, культурная спадчына, мовы і ідэнтычнасць, гендар і любыя віды дыскрымінацыі.Хто можа прыняць удзел:актывісты і актывісткі з Расіі, Азербайджана і Беларусі, якія:

    • удзельнічаюць у грамадзянскім актывізме на працягу не менш двух гадоў;маюць уласны вопыт правядзення кампаній і гатовыя прадставіць яго ў выглядзе кейса;18 – 28 гадоў;
    • свабодна гавораць на адной з моў майстэрні (руская і англійская) і досыць добра разумеюць другую.

Калі: 16-21 красавіка

Дзе: Белград, СербіяАрганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прайшлі конкурсны адбор.Для ўдзелу запоўніце заяўку па спасылцы не пазней 28 лютага. Заяўкі, якія паступілі пазней, разглядацца не будуць. Запаўняць заяўку можна на рускай або англійскай мове.Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на [email protected]Падрабязнасці шукайце ТУТ