Трэнінг для трэнераў і трэнерак ад IFLRY і “Грамадзянскі Форум»

Трэнінг для трэнераў і трэнерак ад IFLRY і “Грамадзянскі Форум»

Калі вы хочаце не толькі атрымліваць веды, але і дзяліцца імі з людзьмі, калі вы хочаце мяняць не толькі сябе, але і свет, то гэта мерапрыемства для вас!

International Federation of Liberal Youth (IFLRY) сумесна з «Грамадзянскі Форум» запрашаюць беларускую моладзь прыняць удзел у трэнінгу для трэнераў і трэнерак!На трэнінгу вы зможаце:

  • даведацца аб ролі трэнера, яго місіі і метадычным арсенале;навучыцца арганізоўваць свае ўласныя трэнінгі;атрымаць навыкі нефармальнай адукацыі ў працы трэнера/трэнеркі;закласці падмурак па стварэнні ўласнай каманды трэнераў-прафесіяналаў.

Месца: Вільня (Літва)Дата: 1-3 сакавіка 2019 г.Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:

  • узрост да 35 гадоў;пажаданы трэнерскі вопыт у галіне нефармальнай адукацыі;перавага будзе аддавацца прадстаўнікам рэгіёнаў;працоўная мова англійская (з перакладам на рускую мову).

Арганізатары цалкам пакрываюць харчаванне, пражыванне, метадычныя матэрыялы. Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца за вылікам 10 еўра арганізацыйнага ўзносу. Выдаткі пакрываюцца толькі пры ўмове 100% – га ўдзелу ў трэнінгу.Рэгістрацыя па спасылцы.Дэдлайн – 10 лютага 2019 г.Па любых пытаннях звяртайцеся да:з боку IFLRY – [email protected]  з боку “Грамадзянскага форуму” – [email protected]Дадатковую інфармацыю чытайце ТУТ