Доўгатэрміновая ментарская падтрымка маладых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў

Доўгатэрміновая ментарская падтрымка маладых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў

Вы маладая ініцыятыва ці арганізацыя і жадаеце змяніць гэты свет, краіну ці хаця б сваю малую радзіму? А можа ў вас ёсць ідэя, аднадумцы ці гарачы запал?

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” аб’яўляе чарговы конкурс на доўгатэрміновую ментарскую падтрымку для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Вы атрымаеце вопыт і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Як гэта працуе:

  • Дыягностыка. Вызначэнне моцных і слабых бакоў ініцыятывы/арганізацыі (а таксама як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя).
  • Індывідуальны план. Кожная група распрацуе свой індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд. Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы/арганізацыі і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці(трэнінгі, семінары, кансультацыі).
  • Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў і ўдзельніц праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэч са сваімі чэшскімі калегамі, знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
  • Семінары па фандрайзінгу і іншых цікавых для вас тэмах.
  • Рэалізацыя міні – праекта да 4000 USD. Вас не проста навучаць як працаваць, але і актыўна дапамогуць лепшым ініцыятывам/арганізацыям гэтага дамагчыся.

Запрашаюцца ініцыятывы і арганізацыі з усіх грамадскіх сфер (культуры, экалогіі, сацыяльнай, урбаністыкі, гендара і інш.) і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Больш iнфармацыi пра праграму можна знайсцi па спасылцы.

“Грамадзянская Беларусь” не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Калі вы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, то запаўняйце анкету да 23:59 10 сакавіка 2019 года.

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]