Далучайцеся да 12-га MediaBarCamp, які праходзіць пад назвай «INSPIRED BY»

Далучайцеся да 12-га MediaBarCamp, які праходзіць пад назвай «INSPIRED BY»

INSPIRED BY – гэта месца, дзе актывісты і актывісткі сустракаюцца, каб будаваць сеткі, натхняць адзін аднаго і дзяліцца сваім досведам працы ў пашырэнні праў і магчымасцяў праектаў грамадзянскай супольнасці. Падчас чатырохдзённага мерапрыемства ў розных месцах ладзяцца дыскусіі, семінары, прэзентацыі і шматлікае іншае. У INSPIRED BY важна вучыцца адзін у аднаго незалежна ад прыналежнасці да нацыянальнасці, мовы або арганізацыі.У гэтым годзе на штогадовай сустрэчы актывістаў і актывістак INSPIRED BY ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць падзяліцца сваім досведам праз абмеркаванне ідэй і шырэй зірнуць на ўсю карціну рэалізаваных праектаў і мерапрыемстваў.Штогадовы цыкл дзейнасці праекта плануецца рэалізаваць у два этапы:

  • міжнародная не-канферэнцыя INSPIRED BY MBC “INSPIRED BY MBC прыходзіць у рэгіёны”, у якім некаторым удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана далучыцца да рэалізацыі ў сваіх рэгіёнах мерапрыемстваў, якія сканцэнтраваныя ў галіне праў чалавека, гендарнай роўнасці, навакольнага асяроддзя, культуры, сродкаў масавай інфармацыі і палітыкі.
  • Дэдлайн падачы заяўкі – 24 сакавіка 2019.Працэс адбору будзе праходзіць з 25 сакавіка да сярэдзіны красавіка. Усе кандыдаты і кандыдаткі будуць праінфармаваныя аб выніках адбору ў сярэдзіне красавіка 2019 года.Падрабязнасці шукайце па спасылцы.