“Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам

РГМА “Грамадзянскі Форум” запускае праект па развіцці прамоўніцкага мастацтва і дэбат-спаборніцтваў у Беларусі.

Камунікатыўныя навыкі з’яўляюцца ключавымі для тых, хто хоча развівацца ў прафесійнай сферы, перамагаць у сяброўскіх дыспутах або сур’ёзных палітычных дэбатах.

Праект будзе складацца з двух 3-дзённых трэнінгаў вясной і восенню, а таксама дзейнасці па стварэнні рэгіянальных дэбат-клубаў і правядзенні мясцовых чэмпіянатаў па дэбатах.

На першым трэнінгу вы зможаце:

  • пазнаёміцца з методыкамі пастаноўкі публічных выступаў;
  • апрабаваць на сабе практыкаванні па ўтрыманні ўвагі аўдыторыі;
  • навучыцца будаваць сваю гаворку аргументавана і эмацыйна;
  • даведацца, якія мадэлі дэбатаў існуюць і як арганізаваць дэбат-спаборніцтвы;
  • і многае іншае.

Трэнінг пройдзе 19-21 красавіка 2019 года ў прыгарадзе Мінска (дакладнае месца паведамяць дадаткова па email адабраным удзельнікам і ўдзельніцам)

Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:

  • 16-30 гадоў;
  • гатовыя да стварэння і развіцця дэбат-клубаў у сваіх універсітэтах і гарадах.

Умовы ўдзелу:

  • арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне, метадычныя матэрыялы, праезд удзельнікаў і ўдзельніц;
  • узнос для ўдзелу складае 15 рублёў / 5 рублёў (для сябраў і сябровак «Грамадзянскага Форуму»).

Неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Дэдлайн падачы анкет 5 красавіка, 12:00.

Пра вынікі адбору паведамяць не пазней за 10 красавіка.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на CCCivilForum@gmail.com

“Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам
“Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам “Грамадзянскі Форум” запрашае навучыцца прамоўніцкаму мастацтву і дэбат-спаборніцтвам