Прыходзьце за ведамі і натхненнем на RADA MARKET|HRODNA!

Прыходзьце за ведамі і натхненнем на RADA MARKET|HRODNA!

13 і 14 красавіка ў Гродна адбудзецца RADA MARKET|HRODNA – кірмаш арганізацый і ініцыятыў, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы маюць магчымасць атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

13 красавіка стане днём бясплатнага кірмашу Freemarket, на якім усе жадаючыя змогуць абмяняцца адзін з адным рэчамі, а 14 красавіка стане днём кірмашу арганізацый і ініцыятыў – пляцоўкай для абмену ідэямі і ведамі!Гасцей маркета запрашаюць паўдзельнічаць у варкшопах, паслухаць пра дзейнасць мясцовых і мінскіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама падзяліцца сваімі рэчамі і знайсці нешта патрэбнае для сябе на Freemarket!Калі: 13 і 14 красавіка 12:00-16:00Дзе: Цэнтр гарадскога жыццяСачыць за навінамі RADA MARKET|HRODNA можна на старонках мерапрыемства Facebook i VK, а таксама па хэштэгу #radamarkethrodna.Уваход вольны і без папярэдняй рэгістрацыі!Партнёрам мерапрыемства з’яўляецца сяброўская арганізацыя БНМС “РАДА” – грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар”.