Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын

27 красавіка 2019 года Пасольства Швецыі ў Мінску разам з супольнасцю “Вікімедыя Беларусь” запрашаюць на майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця Беларусі. З дапамогай гэтай ініцыятывы арганізатары плануюць павялічыць колькасць жанчын, прадстаўленых у Вікіпедыі, і паспрыяць гендарнай роўнасці ў інтэрнэце.

WikiGap_2019_Minsk_Logo

Вікіпедыя не толькі з’яўляецца найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая фактычна з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прысутнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Таксама існуе няроўнасць у гендарным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта.

Для таго каб пашырыць інфармацыю пра жанчын у Вікіпедыі, Пасольства Швецыі ў Мінску разам з супольнасцю “Вікімедыя Беларусь” узялі на сябе ініцыятыву правесці майстар-клас #WikiGap па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі на беларускай мове. Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як рэдагаваць артыкулы, а таксама паспрабуюць стварыць свае першыя артыкулы ў Вікіпедыі.

Гэта мерапрыемства – частка глабальнай кампаніі #WikiGap, якая была першапачаткова ініцыяваная “Вікімедыяй” Швецыі і Міністэрствам замежных спраў Швецыі. На сённяшні момант амаль 60 краін прынялі ўдзел у акцыі #WikiGap. Больш за 1 800 удзельнікаў і ўдзельніц сустракаліся на розных пляцоўках і змаглі адрэдагаваць больш за 13 000 артыкулаў пра выдатных жанчын у Вікіпедыі больш чым на 30 розных мовах. Разам мы зможам палепшыць прадстаўленасць жанчын у інтэрнэце і дапамагчы зрабіць свет больш гендарна роўным.

Запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у майстар-класе і зрабіць свой унёсак у Вікіпедыю. Неабходна мець з сабой камп’ютэр і зарэгістравацца па спасылцы.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Мерапрыемства адбудзецца 27 красавіка з 10.00 да 15.00 у Пасольстве Швецыі (1-ы паверх) па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная,15.

Для атрымання больш дакладнай инфармацыі, калі ласка, звяртайцеся:
Наталля Веко, менеджэр праектаў Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
Эл.пошта: natalia.veko@gov.se або маб.тэл. +375 44 7879407

Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын
Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын Майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын