Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства-2019

Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства-2019

Тэрмін падачы ідэй IT-інструментаў на “Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства-2019” падоўжаны да 6 траўня.

У Вас яшчэ ёсць час прадставіць сваю ідэю праекта, які прапануе рашэнне сацыяльнай праблемы ў вашым горадзе ці рэгіёне з дапамогай новых тэхналогій.Хакатон пройдзе 14-16 чэрвеня ў Тбілісі і збярэ 60 актывістаў і актывістак, распрацоўшчыкаў і распрацоўшчыц, дызайнераў і дызайнерак з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Разам яны будуць працаваць над IT-прадуктамі, якія дадуць магчымасць грамадзянскай супольнасці больш эфектыўна ўдзельнічаць у рэформах і дэмакратычных зменах у сваіх краінах.Падрабязнасці і анкету шукайце па спасылцы.