Вялікая летняя Жывая Бібліятэка

Вялікая летняя Жывая Бібліятэка

Лета – час прымаць новыя выклікі. Першага чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка.

На ёй можна будзе пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?Калі: 1 чэрвеняЧас: 14:00 – 19:00Дзе: Ок16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Прастора даступная для людзей у вазку.Далучайцеся да мерапрыемства ў ФБ.Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы да 20:00 31 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library ў межах фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” і Тыдня даступнасці, ініцыяванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю.Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на сайце Жывой Бібліятэкі. Не забывайце падпісвацца  ў ВК, FB, Instagram, Telegram! Калі вы хочаце стаць валанцёрам ці валанцёркай на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце ў сацыяльных сетках або на скрыню [email protected].