Лета з карысцю — лета з Human Lab!

Лета з карысцю — лета з Human Lab!

Human Constanta запрашае ў праграму Human Lab, у межах якой вы зможаце разам з ментарскай падтрымкай каманды Human Constanta і іншых экспертаў_к, спецыялістаў_к прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:

  • пагружэнне ў сусвет Human Constanta (зваротнага шляху няма);базавыя веды (аб прынцыпах, метадах, інструментах працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.
  • Анкета для ўдзелу даступная па спасылцы. Прыём заявак да 5 ліпеня (23:59).