Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці»

1 ліпеня ў Гомелі пройдзе публічная дыскусія «Прыпяцкі — 50 гадоў у пошуках запаведнасьці». 

65293107_2387801391497579_1409205793751826432_n

Аб пытаннях, якія будуць абмяркоўвацца на публічнай дыскусіі, распавядае Інэса Балоціна, каардынатарка грамадскай кампаніі «За будучыню прыпяцкіх дуброў»:

На сустрэчы мы пагаворым пра тое, чаму і як 50 гадоў таму было прынята рашэнне стварыць запаведнік на Прыпяці, што адбывалася там на працягу першых 25 гадоў яго існавання, чаму запаведнік рэарганізавалі ў нацпарк і што гэта змяніла для прыроды і людзей. Абмяркуем мэты і задачы запаведнікаў, дасягненні, з якімі «Прыпяцкі» прыйшоў да свайго 50-годдзя, будучыня, якую для яго мы бачым. Яшчэ адно важнае пытанне — чаму з’явілася грамадская кампанія ў падтрымку дзікай прыроды нацпарка «Прыпяцкі».

Рыгор Фёдараў, юрыст ГА «Экадом», раскажа аб юрыдычных аспектах паняццяў «запаведнік» і «нацпарк»: чым савецкі запаведнік адрозніваўся ад сучаснага нацпарка? Якімі былі юрыдычныя падставы для рэарганізацыі запаведніка ў нацпарк? Як можа грамадскасць ўплываць на рашэнні, якія прымаюцца ў нацпарку сёння?

Яўген Меркіс пагаворыць пра турызм у «Прыпяцкім». Нацпарк — найвялікшая запаведная тэрыторыя рэгіёну. Ён уключаны ў Залатое кальцо Гомельшчыны. Як выкарыстоўваецца яго турыстычны патэнцыял? Ці ведаюць гамяльчане пра «Прыпяцкі», ездзяць туды? Што трэба змяніць, каб павялічыць выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу нацпарка?

Калі: 1 ліпеня 18:00
Дзе: «Медыяпрастора» (вул. Працоўная, 7А, 2 паверх)

Да ўдзелу запрашаюць журналіста_к, экалагічных актывіста_к і ўсіх зацікаўленых.

Далучайцеся да мерапрыемства.

Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці»
Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці» Публічная дыскусія «Прыпяцкі – 50 гадоў у пошуках запаведнасьці»