“Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці на валанцёрскі летнік “Zalesse summer camp”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня.

Валанцёрскі летнік – гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!

aXpziIVYvxQ

Як усё будзе адбывацца?

На працягу тыдня мы будзем добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю Ulmus. Таксама у праграме выступленні крутых экспертаў, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх мы абвесцім пазней на старонцы летніка ў ВК. Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам. Вас чакаюць майстар-класы, гульні, і, канешне, песні ля вогнішча. А трэнінг па праектным мэнэджменце дапаможа ўдзельнікам прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці.

Колькі гэта каштуе?

Удзел у летніку бясплатны. Трансфер з Берасця да Залесся, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары.

Хто можа ўдзельнічаць?

Каб патрапіць на летнік, трэба быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам, які жыве ў Берасці або ў Берасцейскай вобласці. Узроставаыя абмежаванні ад 17 да 25 гадоў. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца праз анкету-заяўку, якую трэба запоўніць да 28 ліпеня па спасылцы. Усяго ў летнік будзе запрошана 25 хлопцаў і дзяўчат.

У якіх умовах будзем жыць?

Будынак мае 4 вялікія спальныя пакоі для ўдзельнікаў. Ёсць 2 душа з гарачай вадой, 5 прыбіральняў. Паколькі яшчэ не ўсе будаўнічыя работы скончаны, няма ложкаў, спаць давядзецца на турыстычных дыванках і спальніках, якія забяспечваюць арганізатары. Для тых, хто любіць спаць на свежым паветры, будзе магчымасць раскласці намёт на тэрыторыі летніка.

Удзельнікі усіх папярэдніх летнікаў у Доме еўрапейскіх сустрэч маюць права ўдзельнічаць у летніку без папярэдняга адбору.

Я хачу паехаць. Што трэба рабіць?

Самае галоўнае, шчыра і максімальна падрабязна запоўніць анкету-заяўку. Апішыце, чаму, на вашу думку, вы самы лепшы кандыдат на ўдзел у гэтым летніку, які ўнёсак у агульную скарбонку пазітыўнага настрою і прыемных уражанняў вы можаце зрабіць. Граеце на гітары? – Цудоўна! Ведаеце цікавыя гульні? – Выдатна! Умееце падымаць настрой вясёлымі байкамі? – Падыходзіць! І не забывайце пра дэдлайн падачы заявак: 28 ліпеня. Вынікі адбору ўдзельнікаў стануць вядомыя 1 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў летніка Наталлі і Дар’і .

FL_d-4aGh_4

“Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік
“Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік “Дзедзіч” запрашае на валанцёрскі летнік