Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына”

Валанцёрскі некрапалістычны летнік адбудзецца з 27 ліпеня па 5 жніўня ў мястэчках Ізабеліна і Падароск (Ваўкавыскі раён, Гарадзенская вобласць).

З 27 ліпеня па 5 жніўня 2019 года “Студэнцкая Рада” запрашае на летнік, які адбудзецца ў цудоўных беларускіх мястэчках Ізабеліна і Падароск. Падчас летніку ўдзельнікі прывядуць у парадак старыя лютэранскія могілкі ХVIIІ стагоддзя, якія знаходзяцца ў Ізабеліне, навучацца расчытваць надпісы на камянях, рабіць іх інвентарызацыю, а таксама прасякнуцца вячэрняй культурнай праграмай і атмасферай мястэчкаў праз экскурсіі па Падароску і лекцыі ад запрошаных культурніцкіх дзеячоў і гісторыкаў.

Пражыванне ў аграсядзібе, якая знаходзіцца ў Падароску, і харчаванне, а таксама даезд да месца правядзення летніка забяспечваюцца арганізатарамі. На працягу ўсяго летніка плануецца некалькі арганізаваных даездаў. Увесь патрэбны рыштунак і матэрыялы для працы прадастаўляюцца арганізатарамі ўжо на месцы.

Увага! Мы будзем вельмі шчаслівы, калі вы зможаце ўдзельнічаць у летніку ад самага пачатку і да канца. Аднак нічога страшнага, калі вы знойдзеце магчымасць прыехаць толькі на 1 альбо 2 дні. Галоўнае пры запаўненні заяўкі адзначыць, у якія даты вы прыедзеце і з’едзеце, каб арганізатары мелі магчымасць падрыхтавацца да мерапрыемства.

Каб стаць удзельнікам летніка, трэба проста запоўніць анкету па спасылцы. Пасля запаўнення заяўкі праз некаторы час удзельнікам будзе разаслана падрабязная праграма летніка і лагістычныя дэталі.

Па ўсіх дадатковых пытаннях тэлефануйце +37529 3829002 (Алесь) альбо пішыце на паштовую скрыню students.rada@gmail.com.

Даведка.

Падароск — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы ансамбль Чачотаў у стылі класіцызму (помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.) і Траецкая царква (барока, XVIII ст.), якая пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Ізабелін — таксама даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны. У мястэчку захаваліся былы кальвінскі збор, царква Святога Міхала Арханёла і сінагога (помнікі архітэктуры барока).

Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына”
Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына” Валанцёрскі летнік “Лютэранская спадчына”