Адкрыты прыём заявак для арганізацый і ініцыятыў на «Валанцёрскі фэст 2019»!

Адкрыты прыём заявак для арганізацый і ініцыятыў на «Валанцёрскі фэст 2019»!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту 2019»!

1

24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.

Як гэта будзе адбывацца:

  • арганізацыі / ініцыятывы / крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму  і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
  • РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;
  • у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;
  • пачынаем валанцёрыць!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:

  • магчымасць для валантёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая);
  • устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
  • магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.

Па ўсіх пытаннях лістуйце на [email protected] ці тэлефануйце +375296347536 (Кацярына).