Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае “Школу праектнага мэнэджара” для актывіста_к і валанцёра_к грамадскіх арганізацый з Берасця і вобласці.

ШПМ-vk-post

Хто можа прыняць удзел?

Удзельні_цамі “Школы” могуць стаць студэнт_кі 4-5 курсаў, якія з’яўляюцца валанцёр_камі грамадскіх арганізацый Берасця і Берасцейскай вобласці, альбо проста ініцыятыўнымі людзьмі, якія жадаюць навучыцца распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя праекты. Усяго навучэнцамі школы стануць 20 чалавек.

– Мы запрашаем студэнтаў 4-5 курсаў, таму што часта ў гэты момант людзі сыходзяць з грамадскай дзейнасці ў дарослае жыццё, – кажа кіраўнік “Школы праектанага мэнэджара” Дзяніс Трацюк. – Мы хочам паказаць, што можна і пасля ўніверсітэта заставацца актыўным, толькі не ў якасці валанцёра, а ўжо на новым узроўні грамадскай актыўнасці. І нават падпрацоўваць у сваёй любімай грамадскай арганізацыі – у статусе праектнага мэнэджэра, які ўмее планаваць, пісаць і рэалізоўваць ўласныя праекты.

Для таго, каб прыняць удзел, трэба запоўніць формуДэдлайн падачы заявак – 18 жніўня.

Як будзе адбывацца навучанне?

Першая сустрэча ў межах “Школы” пройдзе з 24 па 29 жніўня. На ёй эксперты і эксперткі ў праектным мэнэджмэнце распавядуць, як правільна знайсці і сфармуляваць праблему, вызначыць зацікаўленыя бакі, дзе шукаць прыхільнікаў і партнёраў. Асобая ўвага падчас шасцідзённага інтэнсіву будзе нададзена пытанням напісання праекта, фандрэйзінгу, фармаванню каманды, планаванню дзейнасці. Таксама ўдзельні_цы Школы навучацца працаваць з валанцёр_камі і медыя, маніторыць і ацэньваць вынікі праекта.

Пасля першай сустрэчы кожн_ая ўдзельні_ца атрымае заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку.

На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельні_цы Школы змогуць кансультавацца з эксперт_камі па праектным мэнэдмэнце.

А што пасля заканчэння “Школы”?

Пасля завяршэння “Школы”, кожн_ая з удзельні_ц зможа прыняць удзел у конкурсе на лепшы рэалізаваны праект і пазмагацца за каштоўны прыз. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў святочнай абстаноўцы, з удзелам прадстаўні_ц НДА Берасця і Беларусі.

Калі твае вочы гараць энтузіязмам, а жаданне навучыцца праектнаму мэнэджмэнту б’е праз край – запаўняй заяўку.

Па ўсім пытанням, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).

0TkvkeRIyrg

Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце
Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце