Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА

31 ліпеня генеральная сакратарка РАДА Ганна Дапшэвічутэ, міжнародны сакратар Лявон Марозаў і Старшыня РАДА Зміцер Герыловіч прымалі ўдзел у дыскусійнай сесіі ў Ліване. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі і прадстаўніцы ліванскіх моладзевых НДА і моладзевых крылаў палітычных партый.

67796915_2847950401888961_5432428408694898688_o

Прадстаўнікі і прадстаўніцы РАДА распавялі пра развіццё беларускага моладзевага руху і выступілі з дакладам аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне, такімі, як парушэнне свабоды выказвання меркаванняў, свабоды сродкаў масавай інфармацыі, свабоды асацыяцый. РАДА таксама прадставіла спіс міжнародных канвенцый, якія не былі ратыфікаваныя беларускім урадам.

Пасля адбылася сесія пытанняў і адказаў, на якой удзельнікі і ўдзельніцы задавалі пытанні аб палітычнай сістэме Беларусі, ролі грамадзянскай супольнасці ў краіне і выкліках, якія стаяць перад беларускай моладдзю.

«Я лічу, што такія партнёрскія візіты вельмі карысныя для ўсіх бакоў, таму што кожны раз адкрываюцца новыя позіркі і новыя падыходы да актуальных спраў і праблем. Кожны бок падчас нашых сустрэч знаходзіў для сябе новыя патэнцыйныя магчымасці. Адна з тэм тычылася механізму пабудовы працэсу распрацоўкі нацыянальнай моладзевай палітыкі. З боку РАДА ёсць вялікая зацікаўленасць у гэтым і мы даведаліся, як гэта мадэль працуе ў Ліване, каб далей яе прасоўваць у сваёй дзейнасці», – пракаментаваў Старшыня РАДА Зміцер Герыловіч.

Мы адзначаем важнасць міжкультурнага моладзевага абмену і дзякуем усім удзельнікам і ўдзельніцам за каштоўныя парады і карысны досвед.

Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА
Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА Сустрэча з ліванскімі моладзевымі НДА