Міжнародны Форум Media Literacy Solutions

18-19 кастрычніка 2019 года ў Мінску пройдзе першы міжнародны Форум па медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions.

Гэта найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы.

Запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія працуюць з медыяпісьменнасцю і звязанымі з ёй тэмамі:

  • журналістаў і журналістак;
  • работнікаў і работніц адукацыі (фармальнай і нефармальнай, для дзяцей і дарослых);
  • прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, праектаў.

Мэта форуму – сабраць вопыт удзельнікаў з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння медыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Мы хочам распавесці пра ўжо існуючыя ініцыятывы, стварыць прастору для нетворкінга – зносін, пошуку партнёраў для новых праектаў.

Да нас прыедуць спікеры і спікеркі з Беларусі, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны, Грузіі, Італіі, Польшчы, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Чарнагорыі, Сербіі і іншых краін.

Медыяпісьменнасць у кантэксце Форуму – гэта ўменне чалавека свядома ставіцца да інфармацыі, якую ён ці яна атрымлівае з медыя: крытычна думаць, задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць, распазнаваць фэйкі, прапаганду і маніпуляцыі.

Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства, Digital Communication Network і Chevening Alumni Project Fund, Прэс-клуб Беларусь.

Працоўныя мовы: англійская/руская. Будзе арганізаваны пераклад.

Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на дарогу і пражыванне падчас форума для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, якія запытаюць фінансавую дапамогу.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 кастрычніка 2019.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц па спасылцы.

Калі: 18-19 кастрычніка 2019 г.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва Ў

Кантакты: MediaLiteracySolutions@gmail.com

event_2

Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions
Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions Міжнародны Форум Media Literacy Solutions