Адукуй сябе пра Еўропу 4!

Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор навучэнцаў на чацверты вочна-завочны (Blended Learning) курс пра Еўропу.

fota

Удзельнікі і ўдзельніцы цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе праходзіць анлайн і займаць у сярэднім тры-чатыры гадзіны на тыдзень.

Як гэта будзе?

У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў і ўдзельніц пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, у вас будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.

Бонусам вы атрымаеце цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне вашага валодання разнастайнымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментарак. На жывых сустрэчах вас чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.

Для каго курс?

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Арганізатары асабліва заахвочваюць прыняць удзел у курсе моладзь з рэгіёнаў (арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе).

Мова

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўлены па-ангельску. Удзельнікі і ўдзельніцы павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору арганізатары могуць таксама запрасіць вас на кароткае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.

Умовы ўдзелу

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Бонусы

Лепшыя выпускнікі і выпускніцы курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.

Заяўка

Хочаце даведацца больш і выказаць сваё меркаванне? Падавайце заяўку па спасылцы да 28 верасня 2019.

Вынікі адбору – не пазней за 1 кастрычніка.

Даты вочных сесій:

  • 05.10 – 06.10
  • 02.11 – 03.11
  • 07.12 – 08.12.2019 (субота і нядзеля)

Натхняйся і глядзі водгукі ўдзельнікаў і ўдзельніц першага набора!

 Падрабязней – на сайце Адукацыя.Інфо.

Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4!
Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4! Адукуй сябе пра Еўропу 4!