“Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску!

“Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”,  адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’яўляюць конкурс для мастакоў!

У твае творчыя рукі мы аддаем самую вялікую пустую сцяну ў горадзе (а можа, і ў краіне) – фасад завода “Вістан”, што выходзіць проста на Дзвіну. Тэматыка мурала – “Мой горад – мой гонар”. Прыдумай і намалюй, чым можна ўпрыгожыць такую прастору – а мы абярэм лепшага і дапаможам у рэалізацыі творчай задумы.

Хто можа паўдзельнічаць?

Адзінае абмежаванне на ўдзел – быць поўнагадовым, а прафесія / месца жыхарства / адукацыя неістотныя. Думаеш, што не асіліш такую сцяну адзін? Мы чакаем і калектыўныя працы!

Ідэя ё! Як усё будзе адбывацца?

З 12 кастрычніка па 29 лістапада – першы этап конкурса – непасрэдна падача заявак. Сваю працу можна аднесці да дзвюх намінацый: “графіці” і “роспіс”.

З 2 па 6 снежня конкурсная камісія будзе ацэньваць працы і абіраць таго самага (альбо самую ці нават самых!) таленавітых.

Узнагарожданне пераможцаў адбудзецца да канца 2019 года. Стварэнне мурала — у 2020.

А як падаць працу?

Эскізы ў папяровым выглядзе (фармат А4) чакаюць у адміністрацыі Чыгуначнага раёна (вул. Касманаўтаў, 3а, каб. 31, 37) і ў электронным фармаце на пошты: ideolog16@vitebsk.by ці vitebsk4me@gmail.com (добра, калі гэта будзе малюнак у jpeg / tif / png з 300 dpi і вышэй).

Да эскізу трэба далучыць апісанне / канцэпт працы ў выглядзе файла Microsoft Word. У тэксце не забудзься пазначыць свае кантактныя дадзеныя, імя аўтара і намінацыю, у якую падаешся.

Нарадзілася некалькі ідэй? Дасылай усе!

Окей, я хачу скапіяваць Бэнксі. Гэта ок?

Не, мы не прымаем на конкурс працы, якія парушаюць аўтарскае права, а таксама якія прапагандуюць неталерантнасць ці ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку.

Засталіся пытанні?

То пачытай Палажэнне аб конкурсе цалкам ці пішы нам наўпрост.

Мы вельмі хочам з табой пазнаёміцца, творца!

Вистан в4ми — копия

“Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску!
“Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску! “Віцебск для мяне” шукае стваральнікаў самага вялікага графіці ў Віцебску!