Прэзентацыя Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2018 год

Прэзентацыя Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2018 год

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным прэзентацыі вынікаў ацэнкі Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2018 год.

У праграме мерапрыемства:

  • вынікі ацэнкі ўстойлівасці АГС Беларусі ў 2018 годзе;
  • падзеі і трэнды, якія ўплываюць на грамадскія арганізацыі і ініцыятывы ў краінах Еўразіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
  • дыскусія пра развіццё сектара, да якой зможа далучыцца кожны і кожная з жадаючых;
  • час для нефармальных абмеркаванняў і размоў за кубкам кавы ці келіхам віна.

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (CSOSI) – гэта расрапацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці аналітычны інструмент, які дазваляе ацаніць узровень развіцця грамадзянскай супольнасці больш чым у 70 краінах свету. Індэкс разлічваецца па сямі ключавых параметрах устойлівасці АГС: прававы асяродак, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне, аказанне паслуг, інфраструктура сектара і грамадскі імідж.Прэзентацыя адбудзецца 30 кастрычніка 2019 года ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вуліца Кастрычніцкая 19, Мінск). Пачатак а 16:30.Калі ласка, звярніце ўвагу, што на мерапрыемства патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.Сачыць за навінамі мерапрыемства можна на адмысловай старонцы ў Facebook.