“Мітынг ідэй” у Брэсце

Берасцейцаў і жыхароў вобласці 30 лістапада запрашаюць на “Мітынг ідэй”.

73399741_2765267990173288_3176502213769953280_n

Кожны дзень у галаву прыходзяць ідэі як палепшыць гэты свет, але ты не ведаеш з чаго пачаць? Хочаш ператварыць ідэю ў праект і сабраць сваю каманду? А можа ты гатовы(ая) падзяліцца асабістым вопытам у галіне дызайну, менеджменту, фандрайзінгу, рэкламы або ў чымсьці яшчэ? Тады прыходзь на InspiredbyБрэст “Мітынг ідэй”.

На #InspiredbyБрэст запрашаюць:

  • ініцыятыўных людзей з уласнымі ідэямі па паляпшэнні свету (свайго горада, двара);
  • мэнэджэраў і мэнэджэрак, якія ўжо рэалізуюць свае праекты, але якім патрэбная дапамога ў яго пашырэнні;
  • берасцейцаў, якія хацелі б уліцца ў каманды па рэалізацыі сацыяльных, культурных і адукацыйных праектаў;
  • спецыялістаў і спецыялістак у галіне рэкламы, менеджменту, дызайну, псіхалогіі, фандрайзінгу і любой іншай вузкай спецыялізацыі.

Як усё будзе праходзіць

InspiredbyБрэст будзе праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку адбудзецца кароткая прэзентацыя ідэй і праектаў удзельнікаў і ўдзельніц “Мітынгу ідэй”, пасля чаго кожны з удзельнікаў і ўдзельніц сустрэчы абярэ найбольш цікавую яму ідэю і дапаможа яе палепшыць і дапрацаваць. Працягласць InspiredbyБрэст – да 3 гадзін.

Як прыняць удзел

Запоўні заяўку па спасылцы і прыходзь 30 лістапада ў офіс АРР “Дзедзіч”. Пачатак мітапа ў 11:00.

Удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкай вобласці арганізатары пакрывюць выдадкі на праезд.

#InspiredbyБрэст праводзіцца АРР “Дзедзіч” і Культурна-асветніцкай установай “Аазіс” у супрацоўніцтве з РМГА “Нэкст стоп – нью лайф”.

“Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце
“Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце “Мітынг ідэй” у Брэсце