#5летЖБ

11 кастрычніка Жывая Бібліятэка адсвяткавала сваё 5-годдзе. Падрабязней пра івэнт расказваем ніжэй.

ЖБ1

Адкрыла мерапрыемства Марына Штрахава – адна з заснавальніц Жывой Бібліятэкі. Першымі Жывую Бібліятэку павіншавалі валанцёры і валанцёркі, прыхільнікі і прыхільніцы – кожнаму і кожнай было за што аддзякаваць ЖБ ці што добрага сказаць пра яе. Неверагодныя арганізатаркі Дня народзінаў ЖБ – Люба Ланіна і Даша Лебедзева – таксама атрымалі падзяку і невялікія падарункі.

ЖБ2

Партнёрскія арганізацыі Асамблея НДА і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” таксама ўзялі слова: павіншавалі ЖБ, падзяліліся надзеямі на добрую будучыню і пажадалі “самага лепшага”.

Наступнай часткай праграмы былі выступы ад Кніг: Насты Базар, Марыі Сума і Андрэя Завалея. Наста распавядала пра бацькоў і дзяцей,  змяненне грамадскай свядомасці і гарадскую інфраструктуру. А Марыя казала пра экалогію і свядомае спажыванне. Андрэй жа разважаў пра праблему нянавісці, дыскрымінацыі і таксічнасці сацыяльнай прасторы.

ЖБ3

На Дні народзінаў было чым заняцца яшчэ: госці маглі ўпрыгожыць свой твар бліскучкамі, сфатаграфавацца на фоне вялізнага хэштэга #5летЖБ ды пагуляць у гульню Веру-не-веру. Недалёка ад уваходу можна было падтрымаць Жывую Бібліятэку – набыць налепкі і мерч за пэўную суму грошаў.

ЖБ4

За 5 год у ЖБ адбылося шмат падзей. Госці маглі праверыць, хто ж ведае дзейнасць арганізацыі лепш за ўсіх, у квізе, які быў прысвечаны 5-годдзю Жывой Бібліятэкі. Пераможцы канешне атрымалі падарункі.

На ўрачыстым аўкцыёне каманда Жывой Бібіліятэкі прапанавала самыя эксклюзіўныя лоты. За найбольшы ўнёсак людзі маглі атрымаць тое, чаго больш ні ў кога не было, лічы, частачку сардэчка каманды.

Пад дзвіжовыя біты MVXX госці адпачывалі рэшту часу: танчылі, смяяліся ды размаўлялі.

Дзень народзінаў скончыўся, але Жывая Бібліятэка працягвае працу, спадзяёмся, яшчэ больш плённую. Чаго б можна было пажадаць Жывой Бібліятэцы, дык гэта натхнення на як мінімум яшчэ 5 год дзейнасці, такой жа неверагоднай каманды і такіх жа лепшых партнёраў!

ЖБ5

#5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ
#5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ #5летЖБ