RADA AWARDS 2019

Мы ведаем, што вы яе чакалі — нацыянальная моладзевая прэмія RADA AWARDS 2019!

RADA AWARDS 2019 — копия 5

З гэтага моманту і да 24 лістапада запрашаем вас намінаваць любую знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2019 год!

Намінаваць вы можаце як сябе саміх, так і знаёмыя вам ініцыятывы і праекты.

У гэтым годзе вас таксама чакаюць сюрпрызы! 

Усе мы ведаем, што за гісторыямі поспеху ёсць шмат гісторый няўдач. І не трэба гэтага саромецца! Менавіта таму ў гэтым годзе з’явілася новая намінацыя — “Факап года”.

Намінацыя “Факап года” — гэта прызнанне сваіх памылак, жаданне паказаць, што няўдачы трэба прызнаваць і рабіць з іх высновы. Таму калі вы хочаце прызнаць свой факап ці лічыце, што нейкую справу можна было зрабіць інакш — намінуйце іх.

Замест намінацыі “Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект” з’яўляецца новая намінацыя — “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці». На яе вы можаце намінаваць моладзевыя ініцыятывы і праекты, якія працуюць на развіццё мясцовай супольнасці ў Мінску ці рэгіёнах.

Намінаваць моладзевыя ініцыятывы і праекты можна па 11 намінацыйных катэгорыях:

  • “Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва”
  • “Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека”
  • “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва”
  • “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект” 
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны”
  • “Вечны рухавік” у моладзевым сектары
  • “Факап года”

Нагадваем, што “Вечны рухавік” — гэта асоба, якая рупліва працуе на карысць грамадства і з году ў год радуе нас сваімі поспехамі і натхняе вас рабіць гэты свет лепш.

“Самы нашумелы медыйны праект” — праект ці ініцыятыва, створаныя з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Да іх ліку можна аднесці інфармацыйна-аналітычныя перадачы, навінавыя вэб-сайты, забаўляльныя шоу, анлайнавае відэа, візуалізацыю дадзеных, сацыяльныя сеткі, якія з’яўляюцца формай самапрэзентацыі і інш.

RADA AWARDS — нацыянальная прэмія, таму вы можаце (і важна) намінаваць ініцыятывы і праекты не толькі з Мінску, а з любога горада ці вёскі. 

Намінаваць самыя яскравыя і выдатныя моладзевыя ініцыятывы і праекты,  актывістаў і актывістак 2019 года вы можаце па спасылцы да 24 лістапада ўключна!

Пераможцаў RADA AWARDS 2018 шукайце тут.

48952633_1810877195687621_6259944817086693376_o

RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019
RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019 RADA AWARDS 2019