Як шукаць сродкі на праект?

MolaMola — інструмент для хуткага збору сродкаў, якім карыстаюцца актывісты і актывісткі. Усяго 15 хвілін – вжух! і кампанія створана.

74667360_567368334049804_4002637403629027328_n

Для таго, каб людзі падтрымлівалі праект грошамі, трэба як мага больш пра яго распавядаць. Зрабіце рэпост ва ўсе сацыяльныя сеткі і тэматычныя групы, напішыце сябрам і знаёмым, раскажыце пра праект СМІ і вось, вы ўжо паспяхова завяршылі кампанію!

Вясной ініцыятыўная група сабрала 3805 BYN на правядзенне інтэнсіву па дыслексіі для настаўнікаў і настаўніц. Цяпер, калі інтэнсіў рэалізаваны, усё больш дзяцей з дыслексіяй атрымаюць неабходную падтрымку ў школах.

Актыўнае прасоўванне кампаніі дапамагло сабраць 1265 BYN на турыстычны злёт людзей з інваліднасцю ў Брэсцкай вобласці і 935 BYN на дзіцячы клуб па навучанню кадаванню ў Радашковічах.

MolaMola падыходзіць для збору сродкаў фізічнымі асобамі – сродкі пералічваюцца ў рэжыме рэальнага часу з карты на карту. Камісія з кожнага плацяжу – 6%, але не менш 1,1 BYN. Грашовыя пераводы даступныя толькі для карт беларускіх банкаў.

Аснова поспеху ў зборы сродкаў – актыўная пазіцыя аўтараў і аўтарак кампаній. Чым больш вы працуеце са сваёй супольнасцю і расказваеце пра сябе ў СМІ, тым больш сродкаў вы прыцягнеце.

Збіраць грошы можна на любыя мэты. Так, напрыклад, на MolaMola было сабрана 1660 BYN на пастамент для помніка Алесю Адамовічу, 175 BYN на здымкі адукацыйных відэа для адукатараў, 3372 BYN на захаванне Кулікоў на Тураўскім лузе.

Паспрабуйце і вы!

Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект?
Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект? Як шукаць сродкі на праект?