АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку

Цi ведаеце вы, чым займаюцца шведскiя студэнты, навукоўцы і ўсе-ўсе-ўсе ў пачатку снежня? З раніцы стаяць у чэргах!

Але не за дэфіцытнай доктарскай кілбасой, а за ўнікальнымі ведамі дактароў навук і выбітных людзей гэтага свету. У гэты час любы можа ўбачыць і паслухаць лекцыю сёлетняга нобелеўскага лаўрэата абсалютна задарма. Толькі патрапіць на такую тусоўку нялёгка – колькасць месцаў абмежавана. Аднак, ёсць выйсце –  прамы эфір! Пытанне, канешне, непасрэда лаўрэату не задасі і сэлфі не зробіш, але веды атрымаеш з перашакрыніц.

Адукацыя.інфо не магла прапусціць такі івэнт. Запрашаем вас разам паглядзець і абмеркаваць нобелеўскую лекцыю ад лаўрэатаў па фізіцы 2019 года. А што там за адкрыцце? Самае цікавае, што можна сабе ўявіць – звязанае з астрафізікай! Давайце збірацца ў нядзелю 8га снежня а 10:30 і адукоўвацца?

Разабрацца ў астрафізічных адкрыццях нам дапамогуць самыя класныя астраномы нашага горада. Хто ж не ведае Віктара Малышчыца, каторы дапамог кожнаму беларусу навекі палюбіць наша зорнае неба і прыроду. А яшчэ ён неверагодна распавядае пра экзапланеты! Можа, у працоўны дзень апантаныя вучні Ліцэя БДУ і не адпусцілі б свайго ўлюбёнага выкладчыка да нас. Але на шчасце лекцыя ў нядзелю! Армія фанатаў Віктара ўжо грукае ў дзверы?

Яшчэ адзін эксперт – неверагодны навуковец, кандыдат навук, ікона розуму для ўсіх фізікаў (а мабыць, і лірыкаў) Максім Шундалаў.  І зноў бінго – яго не затрымаюць студэнты фізфака БДУ пасля пар, ніхто не выкліча на тэрміновую навуковую кансультацыю, бо ён прыйдзе да нас!

Прыходзьце, АДУ-Нобель ужо навастрыў ўсе свае трафікі і інтэрнэты для трансляцыі! 

Мова: лекцыя праводзіцца на англійскай мове (будзе забяспечаны сінхронны пераклад), абмеркаванне з экспертамі будзе адбывацца па-беларуску і па-руску.

Уваход вольны па рэгістрацыі.

Дзе: Мінск, Імагуру, зал Форум (вул. Фабрыцыуса, 4)

Калі: 8 снежня, 10.30-13.30

Усе аператыўныя навіны можна будзе знайсці на старонцы падзей у фэйсбуку.

АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку
АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку АДУ-Нобель: размовы пра астрафізіку