Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”,  адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай сцяны ў краіны.

Мы прапанавалі стварыць эскіз для сцяны завода “Вістан”, што выходзіць проста на Дзвіну. Тэматыка мурала – “Мой горад – мой гонар”.За паўтары месяцы мы атрымалі 7 працаў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі. 5 снежня адбылося папярэдняе паседжанне журы, і было прынята рашэнне працягнуць конкурс да 20 студзеня. Мы дужа спадзяемся, што гэты дадатковы час дасць магчымасць мастакам рэалізаваць свой патэнцыял і парадаваць нас насамрэч крутымі ідэямі.Каротка нагадаем правілы.Адзінае абмежаванне на ўдзел – быць поўнагадовым, а прафесія / месца жыхарства / адукацыя неістотныя. Думаеш, што не асіліш такую сцяну адзін? Мы чакаем і калектыўныя працы!Сваю працу можна аднесці да дзвюх намінацый: “графіці” і “роспіс”.

А як падаць працу?

Эскізы ў папяровым выглядзе (фармат А4) чакаюць у адміністрацыі Чыгуначнага раёна (вул. Касманаўтаў, 3а, каб. 31, 37) і ў электронным фармаце на пошты: [email protected] ці [email protected] (добра, калі гэта будзе малюнак у jpeg / tif / png з 300 dpiі вышэй).Да эскізу трэба далучыць апісанне / канцэпт працы ў выглядзе файла MicrosoftWord. У тэксце не забудзься пазначыць свае кантактныя дадзеныя, імя аўтара і намінацыю, у якую падаешся.Тут можна азнаёміцца з Палажэннэм аб конкурсе.Больш фота сценкі — па спасылцы.