Вынікі RADA AWARDS 2019

20 снежня 2019 г. адбылася чацвёртая цырымонія ўручэння нацыянальнай моладзевай прэміі RADA AWARDS.

20191220_rada_awards_by_kapitonova_87 — копия

Прэмія была заснаваная Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” у 2016 годзе і ўручаецца маладым актывістам і актывісткам, ініцыятывам і праектам.

20191220_rada_awards_by_kapitonova_101

Сёлета прэмія ўручалася па 11 намінацыях:

  • “Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва”
  • “Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека”
  • “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва”
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
  • “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект” 
  • “Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны”
  • “Вечны рухавік” у моладзевым сектары
  • “Факап года”
  • “Прыз глядацкіх сімпатый”

Арганізатары і арганізатаркі атрымалі больш за 2000 галасоў!

Хто ж яны – пераможцы RADA AWARDS 2019?

У намінацыі «Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект» перамог Zero Waste Market.

Zero Waste Market-2

Ксюша Малюкова і Карына Маліноўская  21 ліпеня 2019 года зладзілі першы ў Беларусі маркет па прынцыпе «Нуль адкідаў».

У намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва» узнагароду атрымала выстава «Бязмежнікі» – з працамі пацыентаў «Навінак» і беларускіх дамоў-інтэрнатаў, а таксама артамі прызнаных мастакоў.

Снимок экрана 2020-01-05 в 3.45.30

Лепшымі ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны” стала Ініцыятыўная група па ўвекавечанні памяці Алеся Адамовіча.

Снимок экрана 2020-01-05 в 3.51.57

Лаўрэатам намінацыі «Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект» стаў Фэст «Кілямэтар грамадзскай актыўнасьці».

20191220_rada_awards_by_kapitonova_115 — копия

На фэсце вы маглі пазнаёміцца з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі, наведаць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацый і экспэртаў і экспертак на тэмы экалогіі, гендару, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.
А таксама падчас фэсту дзейнічаў Free Market і Жывая Бібліятэка.

Прэмію ў намінацыі “Самы нашумелы моладзевы медыйны праект” атрымаў тэлеграм-канал «Отчислено».

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.07.26

«Канал для тых, каму свеціць папіццот і светлая будучыня ў IT-краіне. Як выжыць і не спіцца, а таксама галоўныя навіны студэнцтва».

Лепшыя ў намінацыі “Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва” – ініцыятыва “Больш цела”.

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.14.03

“Больш цела” – гэта маладая жаночая ініцыятыва, якая прасоўвае ідэі бодзіпазітыву і займаецца асветай праблем разладаў харчовых паводзінаў і сацыяльных праблем, звязаных з адчуваннем свайго цела.

Узнагароду ў намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека» атрымала кампанія #учёбаважнее.

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.18.08

Гэта кампанія была створана для інфармавання студэнтаў і студэнтак, неабыякавых грамадзян і грамадзянак аб руху за адмену закона «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржаў» ( «Аб адтэрміноўках»).

У намінацыі «Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці» пераможцам абвешчана ініцыятыва “Новыя рэгіёны”.

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.21.33

“Новыя рэгіёны” – ініцыятыва з Магілёва,  якая робіць мерапрыемствы, звязаныя з гендарнай ідэнтычнасцю і сэксуальнасцю, інклюзіўнасцю, фемінізмам, а таксама псіхатэрапіяй, правамі чалавека, экалогіяй і іншымі важнымі паняццямі.

“Факап года” – кампанія #онотогонестоит.

20191220_rada_awards_by_kapitonova_156 — копия

Студэнты і студэнткі БДУ запусцілі гэтую кампанію, каб выказаць свой пратэст супраць павышэння кошту навучання, пераздач і адпрацоўкі. Вось толькі іх актыўнасць не ўвянчалася поспехам. Каманда кампаніі атрымала падарунак – сертыфікат на праектны менеджмент.

«Прыз глядацкіх сімпатый» атрымаў праект «Наш двор у Маладзечна».

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.28.34

Гэтая ініцыятыва развівае добрасуседства: тут ладзяць суботнікі, фестывалі, разам гатуюць пірагі і робяць пірацкія вечарынкі.

У намінацыі «Вечны рухавік у моладзевым сектары» ўзнагароду атрымала Марыя Значонак!

Снимок экрана 2020-01-05 в 4.29.26

Марыя – дырэктарка культурнага цэнтра «Корпус», а адзін з яе важных сёлетніх праектаў – валанцёрская школа «Рабі – будзе!».

Фота: Таня Капітонава

Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019
Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019 Вынікі RADA AWARDS 2019