Адукацыйны курс All Inclusive

Адукацыйны курс All Inclusive

Чаму экалагічныя арганізацыі робяць упор на гендэрную роўнасць, а ЛГБТК+ арганізацыі ўсё больш гавораць пра экалогію?

Усё проста, размова ідзе пра скразныя каштоўнасці і інклюзіўнасць – асновы, якія робяць дзейнасць арганізацыі больш устойлівай і зразумелай.Каб разабрацца падрабязней, Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і анлайн-часопіс CityDog.by абвяшчаюць адукацыйны курс All Inclusive.Што вас чакае?На курсе вы даведаецеся, што такое інклюзіўны падыход і як працуюць стэрэатыпы. Вы зразумееце, як зрабіць сваю дзейнасць даступнай з улікам патрэбаў розных груп людзей. А галоўнае – як рэалізаваць гэтыя веды ў сваёй практыцы і нікога не забыцца.Як патрапіць?Першая адукацыйная сесія адбудзецца 7-9 лютага 2020 года ў Мінску. Колькасць удзельніц і ўдзельнікаў абмежавана, трэба запоўніць заяўку па спасылцы. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.).Дэдлайн: 22 студзеня 23:59. З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 29 студзеня па электроннай пошце.Што далей?Сакавік-травень 2020 году – рэалізацыя міні-праектаў. Пасля першай навучальнай сесіі ў вас будзе магчымасць рэалізаваць свой міні-праект. Вы атрымаеце ўсю неабходную падтрымку ад арганізатараў і разам з ментарамі рэалізуеце інклюзіўны падыход на практыцы.13-14 чэрвеня 2020 году – фінальная публічная прэзентацыя вынікаў рэалізацыі міні-праектаў і сустрэча па ацэнцы рэалізаванай дзейнасці.Умовы ўдзелуАрганізатары пакрываюць дарожныя выдаткі і пражыванне іншагародніх удзельніц і ўдзельнікаў, харчаванне, падрыхтоўку раздатачных матэрыялаў, прадастаўленне матэрыялаў, неабходных для правядзення мерапрыемстваў.Ўдзельнікі і ўдзельніцы курсу часткова пакрываюць выдаткі, звязаныя з яго правядзеннем. Арганізацыйны ўнёсак за курс складае 10 беларускіх рублёў за першую сесію і 10 беларускіх рублёў за фінальную сесію. Калі вы не можаце аплаціць удзел у курсе, адзначце гэта пры запаўненні анкеты, і мы прапануем вам на выбар альтэрнатыўны варыянт: валанцёрства, публікацыю для прасоўвання інклюзіі ў сацыяльных сетках або запіс відэа.Дадатковыя пытанні задавайце на пошту [email protected] з тэмай “Адукацыйны курс”.