“Добрая нагода” любіць Віцебск

Здаецца, віцебскай традыцыі і добрай нагодзе збірацца па першых чацверах месяца ўжо добра гадоў. Пайшоў трэці сезон!

insta

Для нас “Добрая нагода” — любімы праект, таму што, як бачыцца, жывая камунікацыя і гарачыя абмеркванні — тое, чаго так часта не хапае сучасным актывістам і проста неабыякавым людзям. Так, мы і самі з радасцю часам назіраем за анлайн-баталіямі, але ўсёткі аддаем перавагу вусным дуэлям.

Даўгая перадмова — проста каб нагадаць, як моцна мы радыя бачыць кожнага ўдзельніка пляцоўкі для камунікацыі “Добрая нагода”. 6 лютага адбудзецца наша чарговая сустрэча. Правілы знаёмыя: кожнаму, у каго ёсць чым падзяліцца і што абмеркаваць, ёсць месца на імправізаванай сцэне і магчымасць выказацца.

Чым можа быць карысна “Добрая нагода” персанальна для вас? Па-першае, тут можна сустрэць аднадумцаў, якія могуць стаць вашымі добрымі сябрамі ці калегамі па праекце. Па-другое, вы можаце распавесці шырокаму колу людзей пра ўласную задуму / праект / ідэю — і атрымаць зваротнае меркаванне, дапамогу і новы погляд. Па-трэцяе, ініцыятыва ці задума могуць з’явіцца проста на сустрэчы.

Карацей, што ж такое “Добрая нагода” сёння? Не проста пляцоўка для знаёмстваў і камунікацыі актыўных людзей Віцебска, але — месца пра натхненне і любоў да нашага горада, які мы можам палепшыць толькі разам.

То да сустрэчы ў пабе “Торвальд” (вул. Талстога, 1) 6 лютага. Пачатак а 18.00.

“Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск
“Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск “Добрая нагода” любіць Віцебск