Даследаванне “Гісторыя, умовы і практыкі развіцця валанцёрскай дзейнасці: перспектывы для Беларусі»

Даследаванне “Гісторыя, умовы і практыкі развіцця валанцёрскай дзейнасці: перспектывы для Беларусі»

У 2019 годзе Культурны цэнтр “КОРПУС”, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend правялі даследаванне “Гісторыя, умовы і практыкі развіцця валанцёрскай дзейнасці: перспектывы для Беларусі”.

26 снежня 2019 г. быў прыняты ўказ №482 “Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год”, якім прадугледжваецца падрыхтоўка Закона Рэспублікі Беларусь “Аб валанцёрскай дзейнасці”.

Дакументам запланавана, што законапраект будзе гатовы да лістапада 2020 г.і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2021 года.

У цяперашні час некамерцыйным арганізацыям неабходна сканцэнтравацца на выпрацоўцы сваіх прапаноў адносна падыходаў, структуры і зместу будучага законапраекта, мець гэтыя прапановы для прадстаўлення ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і распачаць усе неабходныя дзеянні для ўключэння ў склад рабочай групы па распрацоўцы законапраекта сваіх прадстаўнікоў і прадстаўніц. Прапановы варта падрыхтаваць у рэжыме калектыўнага абмеркавання з НКО, якія маюць уласны досвед валанцёрскай дзейнасці, а таксама з прыцягненнем экспертаў і экспертак.

Даследаванне “Гісторыя, умовы і практыкі развіцця валанцёрскай дзейнасці: перспектывы для Беларусі”.