Круглы стол “Заканадаўства аб НКА: вынікі 2019 года, перспектывы і планы на 2020 год”

Круглы стол “Заканадаўства аб НКА: вынікі 2019 года, перспектывы і планы на 2020 год”

12 лютага Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці прыняць удзел у круглым стале “Заканадаўства аб НКА: вынікі 2019 года, перспектывы і планы на 2020 год”.

У 2020 годзе, як і ў 2019, запланавана шмат заканадаўчых змен па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы некамерцыйных арганізацый: плануецца прыняцце змяненняў у закон «Аб грамадскіх аб’яднаннях», праца над законамі «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання», «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь», «Аб валанцёрскай дзейнасці» і т. д.

Мэта круглага стала – абмеркаваць перспектывы змены заканадаўства, якое закранае інтарэсы некамерцыйных арганізацый, сумесную стратэгію ўдзелу ў працэсе працы над такімі зменамі. На круглым стале будзе прэзентаваны агляд меркаваных змяненняў заканадаўства (падрыхтаваных і планаваных), які закранае інтарэсы НКА.

Круглы стол адбудзецца 12 лютага 2020 года з 11.00 да 14.00 у Мінску. Для ўдзелу неабходна запаўненне электроннай заяўкі да 6 лютага 2020 года ўключна. Прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый, якія запоўнілі заяўку, атрымаюць запрашэнні не пазней за 10 лютага 2020 года. Удзельнікі і ўдзельніцы круглага стала не нясуць расходаў, звязаных з удзелам у ім.