Прыём праектных заявак для вырашэння пытанняў мясцовага значэння (да 1000 еўра)

Прыём праектных заявак для вырашэння пытанняў мясцовага значэння (да 1000 еўра)

Нацыянальны дэмакратычны інстытут пры падтрымцы Каралеўства Нідэрландаў запрашаюць усіх беларускіх актывістаў і актывістак падаваць праектныя заяўкі для вырашэння пытанняў мясцовага значэння.

Актывісты і актывісткі атрымаюць неабходную падтрымку для рэалізацыі ініцыятыў на мясцовым узроўні і павысяць уласныя навыкі.

Сума фінансавай падтрымкі – да 1000 еўра.

Заяўкі будуць прымацца на пастаяннай аснове штомесяц. Першы разгляд заявак пачнецца ў сярэдзіне сакавіка 2020 г.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Катэгорыі:

  • праекты па абароне і прасоўванні грамадскіх інтарэсаў (адвокасі)
  • практычная дзейнасць па нарошчванні навыкаў лідарства або ўключэння грамадзян
  • ініцыятывы рэгіянальнага або нацыянальнага ўзроўню, накіраваныя на ўцягванне грамадзян у грамадскае жыццё і ў працэс рашэння грамадска значных пытанняў.

Агульныя патрабаванні:

  • праекты павінны быць накіраваны на падтрымку актыўнай грамадзянскай пазіцыі і дэмакратычнай супольнасці. Мэты праектаў і актыўнасці каардынатара_к не могуць супярэчыць базавым Правам чалавека ці дэмакратычным каштоўнасцям
  • дадзеная праграма не прадугледжвае выдзялення авансавых плацяжоў, але арганізатары гатовы сумесна з удзельні_цамі праекта выпрацаваць спосабы забеспячэння іх паспяховай рэалізацыі
  • падтрымка прадастаўляецца асобным актывіст_кам, а не арганізацыям. Пры гэтым праекты не павінны супярэчыць агульным планам і стратэгіі арганізацый, калі актывіст_ка з’яўляецца сябрам адной з іх.

Фармат заяўкі:

  • працягласць праекта ад аднаго да чатырох месяцаў
  • апісанне праблемы (бягучая сітуацыя, чаму гэта праблема важная і каго яна закранае)
  • выразная і зразумелая мэта – чаго вы хочаце дасягнуць
  • абгрунтаваныя планы мерапрыемстваў для вырашэння названай праблемы, каляндарны графік, мэты і задачы, лагічна вядучыя да заяўленых выніках
  • вынікі, індыкатары поспеху
  • ідэі для будучых мерапрыемстваў і наступнай працы, г.зн. патэнцыйны працяг праекта.

Неабходна абавязкова прад’явіць дэталёвы бюджэт, супастаўны з запланаванай дзейнасцю праекта. Мінімум 20% бюджэту павінна быць суфінансаваць з іншых крыніц (пазначыць у бюджэце). Разам з заяўкай павінен быць прадстаўлены план па зборы сродкаў.

Прыярытэт будзе аддадзены тым праектам, у якіх прадугледжаны кампанент па зборы сродкаў унутры краіны.

Форма падачы заяўкі па спасылцы. Форму для бюджэту шукайце тут, а запоўніўшы, дасылайце на адрас [email protected].